Гуадалупэ (востраў)
У пачатку XIX стагоддзя еўрапейскімі паляўнічымі за кітамі і цюленямі ў якасці правізіі на востраў былі завезены козы, якія практычна знішч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гуадалупэ (ісп.: Guadalupe) — востраў на паўночным захадзе Ціхага акіяна. Адміністрацыйна належыць да мексіканскага штата Ніжняя Каліфорнія. Плошча — 244 км². Насельніцтва (2008 г.) — 150 чал.

Востраў Гуадалупэ месціцца ў Ціхім акіяне за 256 км на захад ад берагоў Каліфарнійскага паўвострава. Даўжыня з поўначы на поўдзень — 34,6 км. Найбольшая шырыня — 11,7 км. Мае вулканічнае паходжанне. Рэльеф гарысты, са стромкімі скалістымі ўзвышэннямі. Гара Аўгуста дасягае 1297,5 м.
З-за засушлівага трапічнага клімата з сярэднегадавой колькасцю ападкаў 108,5 мм паўднёвая частка пустынная. На поўначы высокія горы затрымліваюць вільготныя атмасферныя масы, і колькасць ападкаў перавышае норму. Тут захаваліся невялікія па плошчы кіпарысавыя лясы, на крайнім паўночным беразе — пальмавы гай. Эндэмічная прырода вострава моцна пацярпела ад коз і катоў, увезеных кітабоямі ў XIX ст. У 2005 г. Гуадалупэ быў ачышчаны ад коз, аднак здзічэлыя каты працягваюць аказваць уздзеянне. Захаваліся калоніі марскіх птушак. На берагах спыняюцца ластаногія. Воды каля вострава лічацца адным з найлепшых месц у свеце для назірання за вялікай белай акулай.
На поўдні вострава дзейнічае метэаралагічная станцыя, ёсць паселішча мексіканскіх рыбакоў. З 2005 г. Гуадалупэ з’яўляўся біясферным запаведнікам.
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гуадалупэ (востраў)
- Guadalupe Island Conservation Fund Архівавана 11 лютага 2018.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads