Мангарэва (востраў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мангарэва (фр.: Mangareva) — найбуйнейшы і адзіны населены востраў у групе астравоў Гамб'е ў Французскай Палінезіі. Плошча — 18 км². Насельніцтва — 1337 чал. (2007 г.).
Remove ads
Прырода
Мангарэва мае вулканічнае паходжанне. Найвышэйшая гара Даф дасягае 441 м над узроўнем мора. Дзякуючы незвычайна прыгожым пейзажам востраў часта называюць гарой, якая плыве, што часткова мае рацыю, паколькі Мангарэва ўяўляе сабою конус старажытнай гары, якая ў выніку складаных геалагічных працэсаў апусцілася ў акіян.
Клімат трапічны пасатны, але не спякотны. Сярэдняя тэмпература паветра 27° C. 3000 гадзін у год ззяе сонца.
Флора і фаўна вострава значна зменены чалавекам, аднак Мангарэва вядомы сваёй багатай зелянінай і кветкамі. Водныя прасторы вакол вострава славяцца біялагічнай разнастайнасцю.
Remove ads
Гісторыя
Востраў Мангарэва быў населены ў X — XIII стст. выхадцамі з Маркізскіх астравоў, якія склалі этнічную супольнасць мангарэва. Мясцовыя жыхары славіліся апрацоўкай каменю, каралаў, ракавін і дрэва.
Англічане адкрылі востраў у XVII ст., але першыя кантакты паміж імі і мангарэва былі ўсталяваны толькі ў 1826 г. У 1834 г. тут высадзіліся французскія місіянеры, якія распаўсюдзілі сярод астравіцян каталіцызм і фактычна стварылі тэакратычную дзяржаву, на чале якой стаяў мясцовы правадыр. У 1881 г. Францыя афіцыйна анексавала востраў.
Remove ads
Інфраструктура
Большая частка сучаснага насельніцтва вострава Мангарэва жыве ў вёсцы Рыкітэа, займаецца вырошчваннем чорнага жэмчугу і абслугоўваннем турыстаў. Толькі 2 сям'і маюць плантацыі садавіны, што ідзе на продаж, у тым ліку ў іншыя месцы Французскай Палінезіі. Дзейнічае аэрапорт.
Працуюць 2 школы, якія разам даюць 8-гадовую адукацыю.
Галоўнай гістарычнай славутасцю з'яўляецца кафедральны сабор Святога Міхаіла. У 1999 г. упершыню яго плябанам стаў карэнны мангарэва.
- Рыкітэа
- Аэрапорт
- Сабор Святога Міхаіла
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads