Тобі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тобі (англ.: Tobi, на мясцовай мове: Hatohobei, Kodgubi) — востраў на поўдні Палау. Разам з рыфам Хелен складае асобны штат Тобі. Плошча — 0,85 км². Насельніцтва (2005 г.) — 30 чал.
Remove ads
Геаграфія
Востраў Тобі знаходзіцца на паўднёвым усходзе Каралінскіх астравоў у 632 км на паўднёвы захад ад Нгерулмуда, сталіцы Палау, у 10622 км на паўднёвы ўсход ад Мінска. Мае каралавае паходжанне. Востраў атачае шырокае кола каралавага рыфа. Даўжыня — 1,49 км, найбольшая шырыня — 770 м. Плошча сушы — 0,85 км². Пераважаюць кіпрыя вапняковыя глебы. Сталых паверхневых вадацёкаў няма.
Клімат экватарыяльны пасатны, вельмі вільготны.
Remove ads
Прырода
Большая частка паверхні вострава Тобі пакрыта зараснікамі хмызнякоў і дрэў, какосавымі гаямі. Фаўна сушы прадстаўлена некалькімі відамі птушак, яшчарак і змеяў. Навакольныя воды насяляюць рэдкія віды рыб, у тым ліку 7 відаў акул, 2 віды скатаў, 5 відаў вугроў.
Хатахабеі
Карэннымі насельнікамі вострава Тобі з'яўляюцца мікранезійцы-хатахабеі, блізкія па мове і культуры да суседзяў-сансарольцаў. Яны здаўна займаліся рыбалоўствам, вырошчвалі какосы, хлебнае дрэва і тара. У мінулым хатахабеі былі вядомы ў Мікранезіі як выдатныя будаўнікі лодак, рэзчыкі драўніны, упрыгожвалі цела татуіроўкай. У наш час мова хатахабеі з'яўляецца афіцыйнай мовай штата.
Кіраванне
Разам з рыфам Хелен востраў Тобі складае асобны штат у складзе Рэспублікі Палау. Ён мае сваю Канстытуцыю, выбранага губернатара і выбраны заканадаўчы сход. Адміністрацыя штата фактычна знаходзіцца ў Корары.
Спасылкі
- Friends Of Tobi Island Архівавана 26 красавіка 2012.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads