Востраў Ушакова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Востраў Ушакова (руск.: Остров Ушакова), востраў, які размешчаны ў паўночный частцы Карскага мора ў Паўночным Ледавітым акіяне паміж Зямлёй Франца-Іосіфа і Паўночнай Зямлёй. Плошча 328 км². Максімальная вышыня 350 м над узроўнем мора. Бліжэйшая суша ў 140 км на поўдзень востраў Візэ. Пакрыты лёдам.
Адкрыты і названы ў 1935 годзе савецкай экспедыцыяй на ледаколе «Садко» у гонар даследчыка Арктыкі Георгія Ушакова. Палярная станцыя на востраве была створаная ў 1954 годзе. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Краснаярскага краю.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads