Восіп Міхайлавіч Кавалеўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Восіп (Юзаф) Міхайлавіч Кавалеўскі (28 снежня 1800 (9 студзеня 1801), Вялікая Бераставіца, Гродзенскі павет — 9 (21) кастрычніка 1878, Варшава) — польскі філолаг, гісторык, арыенталіст.
Remove ads
Біяграфія

Паходзіў з сям'і ўніяцкага святара. У 1808—1817 вучыўся ў Свіслацкай гімназіі, удзельнічаў у тайнай арганізацыі «Таварыства аматараў навукі і айчыннай славеснасці». У 1821 скончыў факультэт літаратуры і вольных мастацтваў Віленскага ўніверсітэта. Выкладаў польскую, лацінскую і грэчаскую мовы ў Віленскай гімназіі. Удзельнічаў у тайных таварыствах філаматаў і філарэтаў, за што быў арыштаваны царскімі ўладамі ў 1823. У 1825 высланы ў Казань, дзе ва ўніверсітэце вывучаў усходнія мовы. У 1827 выехаў у Іркуцк, дзе ўдасканальваў веданне мангольскай мовы. У 1829 накіраваўся ў падарожжа па Манголіі і Кітаі. У 1833 вярнуўся ў Казанскі ўніверсітэт, дзе быў прызначаны спачатку ад'юнктам, а потым прафесарам. Прывёз вельмі багатую калекцыю матэрыялаў і рукапісаў на мангольскай, тыбецкай, кітайскай, маньчжурскай мовах. У 1835 выдаў «Кароткую граматыку мангольскай кніжнай мовы»; у 1836—1837 «Мангольскую хрэстаматыю» (т. 1—2); у 1844—1849 «Мангольска-руска-французскі слоўнік» (т. 1—3), за які атрымаў ад Пецярбургскай АН Дзямідаўскую прэмію. У 1847 абраны акадэмікам Пецярбургскай АН. Выступаў у друку з артыкуламі на філалагічныя тэмы, перакладаў на польскую мову антычную класіку. У 1855—1860 рэктар Казанскага ўніверсітэта. З 1862 прафесар і дэкан гісторыка-філалагічнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта.
Remove ads
Зноскі
- https://kpfu.ru/portal/docs/F1135878474/160_6_gum_2.pdf Праверана 22 жніўня 2020.
- Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. Ламин — Новосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4
- Ковалевский, Николай Осипович // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1895. — Т. XVа. — С. 504.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads