Томас Вудра Вільсан

дзяржаўны і палітычны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Томас Вудра Вільсан
Remove ads

Томас Вудра Вільсан, або Уільсан (англ.: Thomas Woodrow Wilson; 28 снежня 1856(1856-12-28)[1][2][…], Стантан[d], Вірджынія[3]3 лютага 1924(1924-02-03)[1][4][…], Вашынгтон, ЗША[3]) — дзяржаўны і палітычны дзеяч, 28-ы прэзідэнт ЗША, ініцыятар стварэння Лігі Нацый, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1919).

Хуткія факты Томас Вудра Вільсан, 28-ы прэзідэнт ЗША ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Прынстанскі ўніверсітэт (1879), прафесар права і палітычнай эканоміі (1890—1902), рэктар (1902—10) у ім.

Губернатар штата Нью-Джэрсі (1910—12). Двойчы перамагаў на прэзідэнцкіх выбарах ад Дэмакратычнай партыі, 28-ы прэзідэнт ЗША (1913—21).

Адміністрацыя Т. Вільсана ў першыя гады яго прэзідэнцтва правяла шэраг прагрэсіўных рэформ (прыняцце закону аб тарыфах і падаходным падатку, антытрэстаўскага закону, увядзенне 8-гадзіннага працоўнага дня на чыгунцы і інш.). У міжнароднай палітыцы дэклараваў імкненне зрабіць ЗША вядучым абаронцам міру, аднак пры Т. Вільсане ЗША ажыццявілі інтэрвенцыю ў Мексіку, акупіравалі Гаіці і Санта-Дамінга. У І сусветную вайну Т. Вільсан, урад якога да 1917 прытрымліваўся нейтралітэту, спрабаваў ініцыіраваць мірныя перагаворы варагуючых бакоў, у пач. 1917 ён прапанаваў кангрэсу ЗША план усталявання міру шляхам стварэння Лігі Нацый. Пры Т. Вільсане ЗША аб'явілі вайну Германіі (красавік 1917), ажыццявілі інтэрвенцыю ў Савецкую Расію. Т. Вільсан — аўтар праграмы міру з 14 пунктаў (уключала і пункт аб стварэнні Лігі Нацый), актыўны ўдзельнік распрацоўкі і прыняцця Версальскага мірнага дагавора (1919).

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads