Вук Рашавіч

югаслаўскі футбаліст, сербскі футбольны трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia

Вук Рашавіч
Remove ads

Вук Рашавіч (сербск.: Вук Рашовић; нар. 3 студзеня 1973, Дортмунд, ФРГ) — сербскі футболіст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам саудаўскага клуба «Аль-Фейха».

Хуткія факты Вук Рашавіч, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

З 1983 года гуляў у дзіцячай школе бялградскага «Партызана». У 1992 годзе падпісаў першы кантракт.

У Расію патрапіў пасля таго, як футбольны менеджар Андрэй Чарнышоў, які прадстаўляў інтарэсы «Партызана» ў Расіі, паказаў Аляксандру Тарханаву касеты з гульнямі Вука. Пачаліся перамовы, якія скончыліся 11 снежня 2002 года падпісаннем кантракту з самарскімі «Крыламі Саветаў».

Міжнародная кар’ера

Правёў за зборную Саюзнай Рэспублікі Югаславіі 5 матчаў.

Трэнерская кар’ера

Пасля заканчэння кар’еры футбаліста стаў футбольным трэнерам. У якасці галоўнага трэнера ўзначальваў сербскія «Тэлеоптык» і «Партызан».

Увосень 2014 пачаў працаваць у структуры мінскага «Дынама»[3]. У снежні стала вядома, што Вук прызначаны спартыўным дырэктарам клуба[4]. У якасці спартыўнага дырэктара кіраваў камплектацыяй да сезону 2015, у многім дзякуючы Рашавічу ў «Дынама» з’явіліся балканскія легіянеры — Фатас Бечырай і Нусмір Фаіч.

30 красавіка 2015 года, пасля адстаўкі Душана Угрына, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера дынамаўцаў[5]. 11 мая быў зацверджаны галоўным трэнерам каманды[6]. Пасля няўдалага старту дынамаўцаў у чэмпіянаце здолеў выйсці на другі радок у чэмпіянаце Беларусі, а таксама прывёў «Дынама» да выхаду ў групавы раўнд Лігі Еўропы.

15 ліпеня 2016 года, пасля нічыі ў матчы Лігі Еўропы супраць «Сент-Патрыкс Атлетык» (1:1), быў звольнены з пасады галоўнага трэнера дынамаўцаў[7].

У снежні 2016 года ўзначаліў сербскі клуб «Напрэдак»[8]. У маі 2017 года перабраўся ў Саудаўскую Аравію, стаўшы галоўным трэнерам клуба «Аль-Файсалі»[9]. З лета 2018 года працаваў у ААЭ ў клубе «Аль-Зафра», а з верасня 2020 года ў «Аль-Вахдзе». Пакінуў «Аль-Вахду» ў сакавіку 2021 года.

Летам 2021 года ўзначаліў саудаўскую «Аль-Фейху».

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads