Фатас Бечырай
чарнагорскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фатас Бечырай (алб.: Fatos Besim Beqiraj, сербск.: Фатос Бећирај, Fatos Bećiraj; нар. 5 мая 1988, Печ, Косава і Мятохія) — чарнагорскі футбаліст касаварска-албанскага паходжання, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Чарнагорыі (2009—2022).
Remove ads
Клубная кар’ера
Пачаў кар’еру ў клубе «Беса» (Печ) у чэмпіянаце Косава, у 2008 годзе перайшоў у клуб чарнагорскай лігі «Будучнаст» (Падгорыца), з якім выйграў чэмпіянат Чарнагорыі ў сезоне 2007/08.
З 2010 па 2014 год выступаў у чэмпіянаце Харватыі ў складзе заграбскага «Дынама». У складзе гэтага клуба Бечырай тройчы выйграваў чэмпіянат і двойчы Кубак Харватыі. Прымаў удзел у групавым этапе Лігі чэмпіёнаў.
У 2014 годзе гуляў у складзе клуба «Чанчунь Ятай» у Суперлізе Кітая.
У студзені 2015 года Фатас Бечырай падпісаў кантракт з мінскім «Дынама» ў статусе свабоднага агента[4]. Пагадненне было разлічана на 2 гады. Адразу замацаваўся ў якасці нападніка мінчан. Выдатна правёў першую палову сезона, забіўшы ва ўсіх турнірах 16 галоў. Аднак, пачынаючы са жніўня, калі Бечырай вызначыўся голам у браму «Цюрыха» ў Лізе Еўропы, доўгі час не мог забіць за «Дынама» (аднак двойчы вызначыўся за зборную Чарнагорыі). Няўдалая серыя перарвалася ў апошнім туры чэмпіянату 2015, калі Фатас сваім голам дапамог мінчанам перамагчы «Гомель» (2:1).
У студзені 2016 года Фатас пачаў рыхтавацца да новага сезона з мінскім «Дынама», але неўзабаве нападніку з-за фінансавых цяжкасцей мінчан было прапанавана шукаць новы клуб. 18 лютага было афіцыйна абвешчана аб пераходзе Бечырая ў маскоўскае «Дынама»[5]. Па выніках сезона 2015/16 маскоўскі клуб выбыўу ФНЛ, аднак праз год вярнуўся ў Прэм’ер-лігу.
У студзені 2018 года, разарваўшы кантракт з расійскім клубам, далучыўся да бельгійскага «Мехелена», падпісаўшы кантракт на 3,5 гады[6]. Аднак, не здолеў замацавацца ў асноўным складзе, за паўгады згуляў толькі ў чатырох матчах, і ў жніўні 2018 года пакінуў бельгійскі клуб. У верасні 2018 года стаў іграком ізраільскага «Макабі» з Нетаніі.
У ліпені 2020 года ў якасці свабоднага агента перайшоў у кракаўскую «Віслу»[7]. З лютага па чэрвень 2021 года на правах арэнды гуляў за ізраільскую «Бней Іегуду», а ў ліпені 2021 года стаў іграком «Астаны».
У студзені 2022 года вярнуўся ў Чарнагорыю, папоўніўшы склад клуба «Дэчыч». У студзені 2023 года перайшоў у «Морнар», а па заканчэнні сезона 2022/23 завяршыў прафесійную кар’еру[8].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
З сакавіка 2009 года Фатас Бечырай з’яўляецца іграком нацыянальнай зборнай Чарнагорыі.
Бечырай таксама выказваў жаданне выступаць за зборную Косава, калі яна будзе афіцыйна прызнана і атрымае магчымасць выступаць у турнірах пад эгідай УЕФА і ФІФА. Аднак, нават пасля 2016 года, калі Косава было прынята ў ФІФА і УЕФА, працягнуў гуляць за Чарнагорыю.
Дасягненні
Чэмпіён Чарнагорыі: 2007/08
Срэбраны прызёр чэмпіянату Чарнагорыі (2): 2008/09, 2009/10
Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Чарнагорыі: 2008/09
Чэмпіён Харватыі (3): 2010/11, 2011/12, 2012/13
Уладальнік Кубка Харватыі (2): 2011, 2012
Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Харватыі: 2011/12
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2015
У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі: 2015
Пераможца Першынства ФНЛ: 2016/17
Срэбраны прызёр чэмпіянату Казахстана: 2021
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads