Вуланганг
горад у Аўстраліі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вуланганг (англ.: Wollongong [ˈwʊləŋɡɒŋ]) — горад на ўзбярэжжы Тасманава мора ў штаце Новы Паўднёвы Уэльс, Аўстралія. Насельніцтва — 292190 чалавек (2010). 2-і па насельніцтве горад штата пасля Сіднея і 8-ы ў краіне. На месцы сучаснага горада здаўна жылі аўстралійскія абарыгены, сама назва Вуланганг паходзіць з іх мовы. Першы зафіксаваны візіт еўрапейцаў адбыўся ў 1796 годзе, сярод іх былі Мэцью Фліндэрс і Джордж Бас. У пачатку XIX стагоддзя былі заснаваны першыя паселішчы каланізатараў. З сярэдзіны XIX стагоддзя асноўным заняткам жыхароў была здабыча вугалю. Пазней Вуланганг стаў цэнтрам чорнай металургіі, таксама ў горадзе развітыя машынабудаванне, тэкстыльная, хімічная і швейная прамысловасць. У прыгарадзе размешчаны Порт-Кембла — адна з найбуйнейшых у краіне партовых і індустрыяльных зон.
Remove ads
Адукацыя і культура
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Эма Мак-Кеан — аўстралійская плыўчыха, алімпійская чэмпіёнка
Гарады-пабрацімы
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads