Завулак Акадэміка Вышалескага (Мінск)

завулак у Мінску, Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia

Завулак Акадэміка Вышалескага (Мінск)map
Remove ads

Завулак Акадэміка Вышалескага — завулак у Фрунзенскім раёне Мінска. Назву атрымаў у гонар аднайменнай вуліцы, што знаходзіцца побач. Да 2004 года быў вуліцай вёскі Кунцаўшчына, папярэдняя назва — вуліца Лугавая[1].

Хуткія факты Завулак Акадэміка Вышалескага Мінск, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Размяшчэнне

Пачынаецца ад скрыжавання з безназоўным праездам недалёка ад вуліцы Прытыцкага, ідзе з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад, заканчваецца скрыжаваннем з вуліцай Акадэміка Жэбрака. Перасякаецца з вуліцай Акадэміка Вышалескага, ёю ж падзелены на дзве часткі, якія стаяць адна ад адной на адлегласці 50 метраў. Ідзе паралельна вуліцам Брыкета і Скрыпнікава. Знаходзіцца за 1,5 км ад МКАД.

Грамадскі транспарт

Рух грамадскага транспарту непасрэдна па завулку адсутнічае. Паблізу размешчана станцыя метро «Каменная Горка».

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads