Вуліца Кірыла і Мяфодзія (Мінск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вуліца Кіры́ла і Мяфо́дзія (раней Вялі́кая Бернардзі́нская, Манасты́рская, Баку́ніна) — вуліца ў Цэнтральным раёне Мінска.
Remove ads
Размяшчэнне
Вуліца размешчана ў гістарычным Верхнім горадзе. Арыентавана з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Пачынаецца ад плошчы Свабоды, спускаецца ў бок р. Свіслач да скрыжавання з вуліцай Зыбіцкай.
Гісторыя

Вуліца з’яўляецца адной з найстарэйшай у Мінску[1]. На тэрыторыі комплексу кляштара бернардзінцаў, у раёне вуліцы Кірыла і Мяфодзія у 2010—2013 гады актыўна праводзіліся археалагічныя працы, падчас якіх быў выяўлены ўчастак вуліцы, якая з XI—XII стагоддзяў праходзіла ад Свіслачы ў бок Бернардзінскага кляштара, дзякуючы чаму было ўдакладнена месцазнаходжанне пасада старажытнага Менска — тэрыторыі, дзе жылі рамеснікі, гандляры. Таксама былі знойдзены рэчы XI—XIV стагоддзяў[1].
Першыя вядомыя пабудовы адносяцца да пачатку XVI стагоддзя, калі забудоўваўся раён Верхняга горада[2]. Гістарычная назва вуліцы — Вялікая Бернардзінская, у 1866—1922 гадах называлася Манастырскай, паводле знаходжання на вуліцы рэлігійных пабудоў[3].
У 1893 годзе па вуліцы была пракладзена лінія конкі. У 1922 годзе вуліца была перайменавана ў гонар рускага рэвалюцыянера-анархіста Міхаіла Аляксандравіча Бакуніна.



У 1929 годзе замест конкі праклалі першую ў горадзе лінію трамвая, якую запусцілі ў ноч 8 на 9 кастрычніка. Трамвай рухаўся з вуліцы Бакунінскай (суч. Кірыла і Мяфодзія) па даўнім маршруце конкі, па драўляным Новым мосце цераз р. Свіслач (не захаваўся)[4]. Пасля вайны каля гэтага моста немцаў прымусілі вырыць вялікую яму. Затым перад ёй расстралялі каля 70 фашыстаў, пахаваных у выкапанай яме. У 1956 годзе лінія трамвая на вуліцы была ліквідавана.
У 1990 годзе была перайменавана гонар асветнікаў і стваральнікаў славянскага пісьма братоў Кірыла і Мяфодзія[1].
Remove ads
Забудова

Няцотны бок
- № 3 — Свята-Духаў кафедральны сабор (былы касцёл бернардзінак; 1642—1648) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000080
- № 5 — жылы корпус кляштара бернардзінак (1642—1648) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000080

- № 7 — флігель (1730-я гады) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000080
Цотны бок
- Гандлёвыя рады (1810—1817) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000081
- № 4 — касцёл Святога Іосіфа (другая палова XVII стагоддзя) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000081

- № 6 — жылы корпус былога кляштара бернардзінцаў (1650-я) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000081


- № 8д — Музей мінскай конкі
- № 8 — флігель былога кляштара бернардзінцаў (1817) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000081
Зноскі
- Улица Кирилла и Мефодия . Улицы города. Минск старый—новый. Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2013. Праверана 26 студзеня 2013.
- Вуліца Кірыла і Мяфодзія(недаступная спасылка). Гісторыя цэнтра. КУП «Мінская Спадчина». Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2013. Праверана 26 студзеня 2013.
- Вуліца Кірыла і Мяфодзія(недаступная спасылка). Гісторыя цэнтра. КУП «Мінская Спадчина». Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2013. Праверана 26 студзеня 2013.
- С. Крапивин. Трамвай "в часы, известные одним посвященным" . TUT.BY (8 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2013. Праверана 26 студзеня 2013.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads