Няміга (станцыя метро, Мінск)
станцыя метро ў Мінску, Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нямі́га (трансліт.: Niamiha) — станцыя Мінскага метрапалітэна. Знаходзіцца на Аўтазаводскай лініі.
Remove ads
Гісторыя
Адкрыта 31 снежня 1990. Архітэктары Ю. Градаў і Л. Левін, мастак Л. Хобатаў[1].
Пры будаўніцтве станцыі вырашаліся складаныя археалагічныя, інжынерныя і горадабудаўнічыя задачы. Перадусім патрэбна было захаваць гістарычны падземны пласт культурнай спадчыны, які вякамі ствараўся ў гэтай зоне Мінска. Вялізарнае значэнне мае і гістарычная забудова ў раёне станцыі. Зважаючы на гэтыя ўмовы, былі знойдзены нестандартныя канструктыўныя рашэнні па размяшчэнні тэхнічных памяшканняў станцыі, умацаванню падмуркаў існуючых будынкаў і абарона ад вібрацыі помнікаў архітэктуры.
30 мая 1999 года на выхадзе са станцыі метро ў бок праспекта Машэрава (цяпер Пераможцаў) адбылася цісканіна, у выніку якой загінулі 53 чалавекі, а яшчэ звыш 250 пацярпелі. 8 ліпеня на месцы трагедыі адкрыты мемарыял ахвярам.
Remove ads
Размяшчэнне
Станцыя размешчана ў гістарычным цэнтры горада і названа па назве ракі Нямігі, з якой звязаны першы летапісны ўспамін пра Мінск, і аднайменнай вуліцы. Побач размешчаны старадаўнія раёны горада — Верхні горад, Траецкае прадмесце, Ракаўскае прадмесце. Тут стаяць адноўленая па чарцяжах XVIII стагоддзя Мінская ратуша, Свята-Духаў сабор, Касцёл Святой Дзевы Марыі і найстарэйшы ацалелы будынак Мінска — Свята-Петрапаўлаўскі сабор, пабудаваны ў 1613 годзе. Да будаўніцтва метро на месцы станцыі праводзіліся археалагічныя раскопкі.
Remove ads
Архітэктура
Архітэктурна-мастацкае рашэнне падпарадкавана гістарычнай значнасці месца размяшчэння станцыі пры ўпадзенні ў Свіслач ракі Няміга, дзе размяшчаўся Дзядзінец або Замчышча старажытнага Менска. У афармленні інтэр’ера станцыі рэалізавана тэма «драўлянага зруба» на калонах і на сценах пероннай залы ў спалучэнні з белым мармурам. Свяцільні, нагадваюць форму карабельных ілюмінатараў, асвятляюць ладдзю як элемент, што звязвае мінулае і сучаснасць.
Фотагалерэя
- Пуць у бок «Фрунзенскай»
- Пуць з боку «Купалаўскай»
- Назва станцыі на пуцявой сцяне
- Стылізаваная ладдзя пад столлю станцыі
- Помнік загінулым пры ўваходзе на станцыю
Зноскі
- Мінскі метрапалітэн // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads