Вуліца Вільняўс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вуліца Вільняўсmap
Remove ads

Вуліца Ві́льняўс (традыцыйная беларуская назва — Ві́ленская[1][2]; літ.: Vilniaus gatvė, польск.: ulica Wileńska) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Горадзе. Звязвае Зялёны мост са скрыжаваннем вуліц Дамініканскай, Троцкай і Нямецкай.

Хуткія факты Вільняўс Вільня, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Архітэктурныя дамінанты вуліцы — комплекс кляштара бенедыкцінак з касцёлам Святой Кацярыны ў стылі віленскага барока, палац Радзівілаў у стылі рэнесансу і Малы палац Радзівілаў, помнікі архітэктуры XVII—XVIII стагоддзяў. Сярод мясцовых славутасцей вылучаўся палац Аскеркаў.

Remove ads

Гісторыя

Вуліца атрымала назву ад ракі Віліі, куды яна вяла ад гістарычнага Рынка. У 1536 годзе цераз раку Вілію перакінулі першы мураваны мост, які пазней атрымаў назву Зялёнага.

У доме № 20 на рагу з Новай вуліцай (не захаваўся) у 1908—1910 гадах знаходзілася рэдакцыя газеты «Наша Ніва». Менавіта сюды прыйшоў у верасні 1908 года Іван Луцэвіч (Янка Купала), які стаў супрацоўнікам газеты на грамадскіх пачатках (з 1914 года заняў пасаду рэдактара)[3].

Пасля Другой сусветнай вайне ўлады Літоўскай ССР перайменавалі вуліцу ў імя літоўскага паэта Людаса Гіры. У наш час вуліцы вярнулі традыцыйную гістарычную назву.

Remove ads

Агульныя звесткі

Thumb
Дом Янушэўскага

Даўжыня каля 1,2 км. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжавання з Жыгімонцкай вуліцай. З правага заходняга боку вуліцы дамы з няцотнымі нумарамі, з левага ўсходняга боку — цотная нумарацыя.

Перасякаецца вуліцамі Альберта Гаштольда (налева) і Маставой (направа), праспектам Гедзіміна. З правага боку адыходзяць гістарычная Пясковая (цяпер Вінцэнта Кудзіркі), Дабрачынная, Людвісарская і Бенедыкцінская, з левага — Яўхіма Лялевеля, Ісландская, Паланская і Клайпедская вуліцы.

Паміж Зялёным мостам і праспектам Гедзіміна мае асфальтавую праезную частку, паміж праспектам Гедзіміна і вуліцамі Троцкай і Дамініканскай — брукаваную.

Remove ads

Будынкі

Thumb
Малы палац Радзівілаў

Няцотны бок

  • № 21 — дом Янушэўскага, таксама вядомы як рэдакцыя газеты «Наша Доля». Дом збудавалі ў 1898 годзе паводле праекту архітэктара Юльяна Янушэўскага. З 14 верасня да 14 снежня 1906 года тут размяшчалася рэдакцыя газеты «Наша Доля»[4] (у гэты час дом меў адрас Віленская вуліца, 32[3]). У 1913 годзе яго набыў граф Сяргей Лапацінскі.
  • № 39 — у гэтым доме ў 1923—1926 гадах у кватэры № 7 жыў Браніслаў Тарашкевіч — лідар беларускага рэвалюцыйна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, аўтар Беларускага класічнага правапісу. Мемарыяльная дошка на фасадзе будынка паведамляе пра гэты факт. У левым крыле дома ў розны час размяшчаліся рэдакцыі радыкальных часопісаў, бюро Таварыства беларускай школы, Школьнай рады, Беларускі студэнцкі саюз. У некалькіх пакоях тут жылі дзеячы беларускага адраджэння: кампазітар Антон Грыневіч і мастак Язэп Драздовіч.
Thumb
Палац Радзівілаў
  • № 41 — Малы палац Радзівілаў, таксама вядомы як Беларускі банк. З XVII ст. тут знаходзілася галоўная віленская рэзідэнцыя роду Радзівілаў. У канцы XVIII — першай палове XIX стагоддзяў палац выконваў функцыю гарадскага тэатра. У XX ст. у будынку працавалі некалькі беларускіх устаноў і арганізацый: Беларускі кааператыўны банк, якім кіраваў праваслаўны святар Аляксандр Коўш, Студэнцкі саюз, Беларускае кааператыўнае таварыства «Пчала», рэдакцыі дзіцячага часопіса «Заранка» і сельска-гаспадарчага «Саха». У другой палове 1920-х гадоў тут жыў ідэолаг беларускага адраджэння Антон Луцкевіч. У наш час тут размяшчаецца Літоўскі музей тэатру і кіно.

Цотны бок

Thumb
Касцёл Святой Кацярыны
Thumb
Дом настаўніка
Remove ads

Сквер Станіслава Манюшкі

Thumb
Помнік Станіславу Манюшку

З усходняга боку вуліцы, каля касцёла Святой Кацярыны знаходзіцца сквер, названы ў гонар кампазітара Станіслава Манюшкі. У скверы перад касцёлам стаць помнік С. Манюшку, створаны скульптарам Баляславам Балзукевічам ў 1922 годзе на пастаменце, які застаўся ад былога помніка Аляксандру Пушкіну[8].

Галерэя

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову». Патэнцыянальна ў беларускай мове адтапанімічныя прыметнікі можна ўтварыць ад розных літоўскіх геаграфічных назваў, выражаных словазлучэннямі з наменклатурным тэрмінам у сваім складзе. Напрактыцы, за выключэннем назваў адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, пераважна прымяняецца спосаб частковай транслітарацыі, пры якім анамастычная частка назвы транслітаруецца, а наменклатурны тэрмін перакладаецца.
  2. Наша Ніва. № 1, 1994. С. 7.
  3. Корбут В. Па віленскім бруку. Беларускія вуліцы літоўскай сталіцы Архівавана 5 сакавіка 2016. // «Туризм и Отдых». № 29 (664). 24 ліпеня 2008.
  4. Беларускія старонкі Вільні. Ля вытокаў незалежнай Беларусі (сярэдзіна XIX — першая палова XX ст.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2021. Праверана 16 сакавіка 2019.
Remove ads

Літаратура

Loading content...

Спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads