Вуліца Сіманава (Магілёў)
Магілёў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вуліца Сіманава (руск.: улица Симонова) — вуліца ў паўднёвай частцы Магілёва, у Задняпроўскім жылым раёне. Працягласць каля 3300 м, ад плошчы Гагарына да праспекта Шміта.
Remove ads
Гісторыя
Старая назва — вуліца Гагарына. У 1980 годзе названа ў гонар рускага савецкага пісьменнікага і грамадскага дзеяча К. М. Сіманава. Сучаснае аблічча вуліцы стала складвацца ў пачатку 1970-х гадоў.
У 1990 годзе на вуліцы размяшчаліся абласны камітэт ДТСААФ, СПТВ № 98, абласная дзяржаўтаінспекцыя, крама «Тавары для дома», інтэрнаты ВА «Хімвалакно», тэхналагічнага інстытута, вытворчага аб’яднання праката «Світанак», паліклініка дзіцячая № 4 і паліклініка № 8, хіміка-тэхналагічны тэхнікум, станцыя тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў «АўтаВАЗ» і інш.
Паводле генеральнага плана горада 1980—1981 гадоў уваходзіць у перспектыўную зону забудовы паўднёвага планіровачнага раёна.
Remove ads
Забудова

Вулічную забудову фарміруюць у асноўным 5-, 9-павярховыя, пераважна жылыя, дамы.
- № 2 — Магілёўскі дзяржаўны тэхналагічны каледж.
- № 4 — Магілёўскі дзяржаўны прафесійны ліцэй № 7.
- № 11 (вуліца Куцепава, 2) — Магілёўская абласная арганізацыйная структура ДТСААФ.
- № 15А — інтэрнат № 2 Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання.

- № 15 — інтэрнат № 1 Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання.
- № 55Б — Магілёўская дзіцячая паліклініка № 4.
- № 57Б — Магілёўская паліклініка № 8.
- № 59А — будынак ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама (архітэктар Г. Калоева)[1].
Remove ads
Паркі і скверы
Да вуліцы прылягае Парк імя 60-годдзя Вялікага Кастрычніка.
Зноскі
- Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads