Парк імя 60-годдзя Вялікага Кастрычніка (Магілёў)

Магілёў From Wikipedia, the free encyclopedia

Парк імя 60-годдзя Вялікага Кастрычніка (Магілёў)map
Remove ads

Парк імя 60-годдзя Вялікага Кастрычніка — парк у Магілёве. Размешчаны ў паўднёвай частцы горада, на граніцы жылой забудовы Задняпроўскага жылога раёна (Кастрычніцкі раён), на скрыжаванні вуліц Астроўскага, Сіманава, Габраўскай і пр. Шміта. Закладзены ў 1977 годзе ў гонар 60-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі працоўнымі і моладдзю Кастрычніцкага раёна горада на месцы былога аэрадрома. Плошча складае 82 га. Высаджана каля 4,5 тыс. дрэў і 3 тыс. кустоў. Растуць рабіна звычайная, ліпа драбналістая, клён вастралісты, дуб звычайны (чарэшчаты), ясень, таполя канадская, бяроза пухнатая, вярба ніцая, каштан конскі, чаромха. У парку абсталявана «сцежка здароўя»[1].

Хуткія факты Асноўная інфармацыя, Тып ...

У 2015 годзе галоўны архітэктар Магілёва Аляксандр Церашкоў заяўляў, што архітэктурная канцэпцыя і схемы дзвюх новых пляцовак для адпачынку ўжо гатовыя, і ў тым жа годзе пачнецца добраўпарадкаванне парку, якое прадугледжвала стварэнне пешаходных дарожак, устаноўку лавак, альтанак, гульнявога і спартыўнага абсталявання[2].

Thumb
Магілёўская дзіцячая школа мастацтваў №3 у парку

На тэрыторыі парку размешчана Магілёўская дзіцячая школа мастацтваў №3 імя М. М. Салдатава, з 2008 года на рагу вуліцы Астроўскага і пр. Шміта будуецца касцёл Святога Антонія[3].

Станам на 2018 год парку адсутнічае добраўпарадкаванне. У чэрвені 2019 года начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела «Магілёўзелянбуда» Святлана Банкузова паведаміла, што ў парку ўжо 4 годы не высаджваюцца дрэвы, бо яны дрэнна прыжываюцца праз асаблівасці грунта. Яго выдаленне, вываз пяску і завоз чарназёму асаблівага эфекту не далі[4].

Remove ads

Зноскі

  1. Парк имени 60-летия Великого Октября // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. ISBN 5-85700-028-9.
  2. «Зеленый» комфорт. 13.06.2019 Архівавана 16 чэрвеня 2019. // Могилевская правда
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads