Вуліца Яфрэмава (Гомель)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вуліца Яфрэмава — вуліца ў паўночнай частцы Гомеля.
Вуліца звязвае вуліцу Савецкую і праспект Касманаўтаў. Праходзіць па тэрыторыі Чыгуначнага раёна горада.
Remove ads
Гісторыя і этымалогія назвы
Вуліца названа ў гонар героя Вялікай Айчыннай вайны генерала Яфрэмава. Да 1975 года вуліца Інструментальная былой вёскі Ціцянкі.
Мемарыяльная дошка ўстаноўлена на доме № 4.

Аблічча вуліцы
Першапачаткова вуліца была забудавана прыватнымі індывідуальнымі аднапавярховымі драўлянымі жылымі дамамі. Пазней былі пабудаваны двухпавярховы ведамасны інтэрнат пажарнай аховы (за нумарам 1б, у 1954 годзе), двухпавярховы цагляны жылы дом (за нумарам 80), двухпавярховы інтэрнат аб'яднання «Гомельбудматэрыялы» (за нумарам 63).
З пабудовай Гомельскага завода самаходных камбайнаў ВА «Гомсельмаш» на месцы прыватнай забудовы ў 1980-я гады пачынаюць будавацца дзевяціпавярховы панэльныя дамы, 12-павярховы дом (за нумарам 8) з убудаванымі аб'ектамі сацыяльнай інфраструктуры. У двухпавярховым будынку інтэрната аб'яднання «Гомельбудматэрыялы» размяшчаецца заводаўпраўленне Гомельскага завода самаходных камбайнаў.
Забудова вуліцы шматпавярховымі дамамі ішла ад праспекта Касманаўтаў у бок вуліцы Фадзеева. Разам з жылымі дамамі вуліца паступова забудоўвалася аб'ектамі сацыяльнай інфраструктуры і прамысловасці: дзіцячы сад, універсам, ГСКБ па збожжаўборачнай і кормаўборачнай тэхніцы, а з 1990-х гадоў — рэстаран, кафэ, кулінарыя, Гомельскі гарадскі камбінат школьнага харчавання, фізкультурна-аздараўленчы комплекс.
З 1990-х гадоў дзевяціпавярховымі дамамі (дамы за нумарамі 22, 24, 26) забудоўваецца ўчастак па цотнаму боку вуліцы Яфрэмава ад фізкультурна-аздараўленчага комплексу да скрыжавання з вуліцай Сухога. Далейшая забудова гэтага ўчастка вуліцы працягнулася пасля 2003 года і да 2013 года.
На няцотным участку вуліцы ад скрыжавання з вуліцай Фадзеева і далей у бок вуліцы Савецкай жылой забудовы няма, тут размясціліся вытворчыя корпусы Гомельскага завода самаходных камбайнаў і аб'екты жаночай калоніі ВК-4 дэпартамента выканання пакаранняў МУС РБ.
На вуліцы размешчаны наступныя значныя аб'екты:
- Гомельскі завод самаходных камбайнаў ВА «Гомсельмаш»
- ГСКБ па збожжаўборачнай і кормаўборачнай тэхніцы
- Гомельскі гарадскі камбінат школьнага харчавання
- Пажарная аварыйна-выратавальная частка № 4 МНС РБ
- Аддзяленне паштовай сувязі № 31
- Аддзяленне паштовай сувязі № 35
- Фізкультурна-аздараўленчы комплекс «Бадзёрасць»
- Рэстаран «Галактыка»
- Універсам «Рошчынскі»
- Гандлёвыя рады «Сельмашаўскія»
- Яслі-сад № 150 «Кацюша»
- Пакой школьніка «Ветразь»
- Аддзяленне № 302/12 ААТ «ААБ Беларусбанк»
- ЖЭУ № 6 КЖРЭУП «Сельмашаўскае»
- Апорны пункт аховы правапарадку № 7 Чыгуначнага раёна г.Гомеля
Remove ads
Перасякае вуліцы
- Фадзеева
- Народнага Апалчэння
- Сухога
- Антошкіна
- Герояў-Падпольшчыкаў
Гл. таксама
Літаратура
- Гомель. Энциклопедический справочник. — Мн.: БелСэ, 1991. — 527 с.
- Гомель. Атлас. — Мн.: Белкартография, 2005. — 41 с.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads