Савецкая вуліца (Гомель)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Савецкая вуліца (Гомель)map
Remove ads

Савецкая (былая Прабойная, Румянцаўская) вуліца — адна з галоўных вуліц горада Гомеля, другая па даўжыні (на 2004 год — каля 7600 метраў). Перасякае Цэнтральны раён і Чыгуначны раён. Пачынаецца ад плошча Леніна, сканчаецца ў гарадской рысы ў раёне пасёлка Чырвоны Кастрычнік. У апошні раз вуліца была пераназвана ў савецкія часы, адкуль і паўстала такая назва вуліцы вуліцы (назвы «Савецкая» прысвойваліся вуліцам у шматлікіх гарадах Савецкага Саюза).

Хуткія факты Савецкаявуліца Гомель, Агульная інфармацыя ...
Thumb
Remove ads

З гісторыі

Відавочна, што вуліца размешчаная блізка да Сожа, з’яўляецца адной з самых старажытных гомельскіх, а яе ўзнікненне (дакладней забудовы на месцы сучаснай вуліцы Савецкай) павінна быць аднесена ніяк не пазней XVII стагоддзя.

Да 1861 года вуліца насіла назву Прабойнай. Пазней называлася Румянцаўскай.

У кароткі перыяд нямецкай акупацыі ў часе Другой сусветнай вайны перайменаваная ў Гітлерштрасэ (ням.: Adolf-Hitler-Straße «вуліца Гітлера»).

Названая ў савецкі час Савецкай, калі такія назвы прысвойвалі ўрбанонімам у шматлікіх населеных пунктах СССР, захавала гэту назву і ў незалежнай Беларусі (ад 1991 года).

На вуліцы Савецкай у Гомелі (у яе пачатку) часткова захавалася гістарычная забудова пачатку XX стагоддзя — дамы № 4, 8, 10, 12, 20.

Гістарычныя назвы

  • Прабойная (да 1861 года)
  • Румянцаўская
  • Гітлерштрасэ (ням.: Adolf-Hitler-Straße) у час нямецкай акупацыі
Remove ads

Перасякае вуліцы

Remove ads

Забудова

На Савецкай у Гомелі засяроджана вялікая колькасць адміністрацыйных будынкаў, аб’ектаў гарадской інфраструктуры, устаноў адукацыі і культуры, прадпрыемстваў, банкаў, устаноў гандлю. Сярод найважнейшых з іх, у прыватнасці:

Няцотны бок

Thumb
Савецкая, 1. Будынак былой гарадской думы
Thumb
Савецкая, 9. Будынак былога Руска-Азіяцкага банка
Thumb
Тралейбус на фоне гасцініцы «Турыст» па Савецкай, 87

Цотны бок

Thumb
Дом № 8
Thumb
Савецкая, 118. Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Thumb
Галоўны корпус Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны
Remove ads

Славутасці

На вуліцы ўстаноўлены шэраг помнікаў (пераважна ў часы незалежнасці Беларусі) — Кірылу Тураўскаму, Францыску Скарыне, А. А. Грамыку, М. М. Румянцаву (клоўн «Карандаш»)  (руск.).

Remove ads

Зноскі

  1. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. Университет // Гомель. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1991. — 528 с. ISBN 5-85700-054-8.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads