Міхаіл Рыгоравіч Яфрэмаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаі́л Рыго́равіч Яфрэ́маў (27 лютага (11 сакавіка) 1897 — 19 красавіка 1942) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант (1940). Герой Расійскай Федэрацыі (31.12.1996, пасмяротна).
У гады грамадзянскай вайны арганізаваў паспяховы рэйд бронецягнікоў на Баку, сталіцу Азербайджанскай Дэмакратычнай Рэспублікі, што спрыяла хуткаму падзенню АДР і ўсталяванню савецкай улады ў рэспубліцы. Скончыў Ваенна-палітычную акадэмію (1930), Ваенную акадэмію імя Фрунзе (1933). У Вялікую Айчынную вайну на фронце з 1941 года: камандуючы 21-й арміяй, Цэнтральным фронтам, войскі якіх у ліпені — жніўні 1941 года абаранялі дняпроўскія рубяжы на гомельскім напрамку (Рагачоўска-Жлобінская аперацыя, абарона Гомеля). Потым намеснік камандуючага Бранскага фронта, камандуючы 33-й арміяй на Нара-Фамінскім кірунку пры абароне Масквы ў 1941 годзе. Трагічна загінуў (паводле афіцыйнай версіі — застрэліўся) падчас няўдалага контрнаступлення ў рамках Ржэўска-Вяземскай аперацыі ў 1942 годзе.
Remove ads
Зноскі
- Ефремов Михаил Григорьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- Mikhail Grigorievich Efremov // TracesOfWar
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads