Вэлыкы Любінь

гарадскі пасёлак у Львоўскай вобласці Украіны From Wikipedia, the free encyclopedia

Вэлыкы Любіньmap
Remove ads

Вялікі Любень ці Вэлыкы Любінь[1] (укр.: Великий Любінь) — пасёлак гарадскога тыпу (з 1964) у Гарадоцкім раёне Львоўскай вобласці, за 22 км на паўднёвы захад ад Львова. Курорт.

Хуткія факты Вэлыкы Любінь, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Упершыню згадкі пра Вялікі Любінь адносяцца да XIII ст. Мясцовасць называлі і Любінегорад, і Любінец, пазней — Любін, Любень. Курортнае мястэчка з’яўляецца амаль аднагодкам Львова.

Пачаткам Вялікага Любіня прынята лічыць згадкі ў летапісах Любінегорада, знішчанага ў 1241 г. галіцкім князем Данілам Раманавічам, які пазней ужо не адбудоўваўся. Пасля далучэння Чырвовай Русі да Польшчы навакольныя землі сталі ўласнасцю польскай кароны. Уладзіслаў Ягайла аддаў землі галіцкаму і рагатынскаму старасце Мікалаю Параве, які у пачатку XV ст. заснаваў тут вёску Любінь. У вёсцы быў пабудаваны замак, вакол якога насыпалі вал і вырылі глыбокі роў. Яшчэ і цяпер у мястэчку ёсць урочышча пад назвай Замчыска.

У Вялікім Любіне размешчаны бальнеялагічны і кардыялагічны курорт, санаторый. Асноўны лячэбны фактар — серавадародная вада, аналаг «Мацэсты» (выкарыстоўваюцца з XVI ст.) і мінералізаваная серавадародная тарфяная гразь. Дадзены курорт з’яўляецца адным з самых старых на тэрыторыі Еўропы. Яго серавадародныя воды былі апісаны яшчэ асабістым урачом караля Стэфана Баторыя, кракаўскім навукоўцам Войцехам Ачком у трактаце (1578 г.), прысвечаным бальнеалагічнаму лячэнню.

У канцы XVI ст. тут была пабудавана прымітыўная лячэбніца. Стацыянарны санаторый функцыянуе з 1778 г.; у канцы XVIII стагоддзя ў Любіне лячыліся «прыезджыя госці». У 1798 г. львоўскі лекар К. Крачкевіч ў спецыяльнай брашуры апісаў лячэбныя крыніцы Любіня. Аднак курорт амаль не развіваўся, хворыя купаліся ў прымітыўных басейнах. Толькі ў канцы XIX ст. прыватныя ўладальнікі Любіня пачалі будаваць памяшканні для лячэння мінеральнымі ваннамі і тарфяной граззю, а таксама пансіянаты.

У мястэчку знаходзяцца таксама спірта-крухмальны камбінат, аддзяленне Украінскага навукова-даследчага інстытута рыбнай гаспадаркі і даследная станцыя рыбнай гаспадаркі.

Remove ads

Курорт

На курорце маецца 4 мінеральныя крыніцы, вада якіх адносіцца да сульфідных сульфатна-гідракарбанатных кальцыевых з мінералізацыяй ад 2,1 да 2,5 г/л і ўтрыманнем серавадароду ад 50 да 122 мг/л. Ваду выкарыстоўваюць для ваннаў і інгаляцый. Разам з водамі шырока ўжываюць тарфяную гразь, якая здабываецца з тарфянікаў у ваколіцах курорта. Гразь адрозніваецца высокімі тэрапеўтычнымі якасцямі, змяшчае значную колькасць серавадароду. Акрамя таго, ужываюць клімататэрапію, лячэбную фізкультуру, штучныя вуглякіслыя ванны, фізіятэрапеўтычныя працэдуры і інш.

На курорце ажыццяўляецца лячэнне пацыентаў з захворваннямі органаў кровазвароту, руху і апоры, перыферычнай нервовай сістэмы. Функцыянуюць прафсаюзны санаторый (на 660 месцаў), бальнеагразелячэбніца. У парку маецца басейн для купанняў, вакол яго абсталяваны пляцоўкі для клімататэрапіі. Арганізавана амбулаторна-курсовачнае лячэнне.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads