Вэстмінстэрскі ўніверсітэт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вэстмінстэрскі ўніверсітэт
Remove ads

Вэстмінстэрскі ўніверсітэт (англ.: University of Westminster) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у Лондане.

Хуткія факты Вэстмінстэрскі ўніверсітэт, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Агульная характарыстыка

Заснаваны ў 1838 годзе як Каралеўскі політэхнічны інстытут. Гэта быў першы політэхнічны інстытут, які адкрыўся ў Лондане. Політэхнічны інстытут афіцыйна атрымаў Каралеўскую хартыю ў жніўні 1839 года, а ў 1992 годзе стаў Вэстмінстэрскім універсітэтам.

Галоўны кампус ВНУ знаходзіцца на Рыджэнт-стрыт у цэнтры Лондана, з дадатковымі кампусамі ў такіх раёнах як Фіцровія, Мэрылебан і Хэрау. Ён таксама кіруе Вэстмінстэрскім міжнародным універсітэтам у Ташкенце (Узбекістан). Універсітэт меў прыбытак у памеры 205,1 мільёна фунтаў за 20172018 гады, з якіх 22 мільёны фунтаў прыпадалі на фінансаванне грантаў і кантрактаў. Універсітэт з’яўляецца членам Асацыяцыі універсітэтаў Садружнасці, Асацыяцыі MBA, EFMD, EQUIS і Еўрапейскай асацыяцыі універсітэтаў.

Сярод выпускнікоў ВНУ ёсць лаўрэат Нобелеўскай прэміі па медыцыне, вынаходнік кардыта, кіраўнікі дзяржаў, палітыкі і мэры, алімпійцы, навукоўцы, кінематаграфісты, лаўрэаты прэміі «Оскар», лаўрэаты Залы славы рок-н-ролу, музыкі, лаўрэаты прэміі «Грэмі», журналісты і паэты.

Remove ads

Структура

Універсітэт арганізаваны ў тры каледжы і дванаццаць школ, у якіх ёсць каля 65 дэпартаментаў і даследчых цэнтраў:

  • Каледж дызайну, творчых і лічбавых індустрый, які ўключае ў сябе Школу архітэктуры і ўрбаністыкі, Школу камп'ютарных навук і тэхнікі, Вэстмінстэрскую школу мастацтваў і Вестмінстэрскую школу СМІ і камунікацый.
  • Каледж свабодных мастацтваў і навук, які ўключае ў сябе Школу гуманітарных навук, Школу навук аб жыцці, Школу сацыяльных навук і Вэстмінстэрскую юрыдычную школу.
  • Вэстмінстэрская школа бізнесу, якая уключае Школу прыкладнога менеджменту, Школу фінансаў і бухгалтарскага ўліку, Школу менеджменту і маркетынгу і Школу арганізацыі, эканомікі і грамадазнаўства.

Універсітэт таксама з'яўляецца сядзібай для Інстытута мадэрнай і сучаснай культуры, Цэнтра даследаванняў дэмакратыі і Інстытута палітычных даследаванняў.

Remove ads

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 27 ліпеня 2019.
  2. Directory of Open Access Journals — 2003.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1227538'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads