Вядзета
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вядзе́та — возера на мяжы Расонскага і Полацкага раёнаў Віцебскай вобласці. На водападзеле рэк Дрыса і Палата, за 45 км на паўночны ўсход ад Полацка, сярод лясных масіваў.
Remove ads
Назва
Назва балцкага паходжання, адпачатная балцкая форма *Vedetà.[крыніца не паказана 20 дзён]
Гідраграфія
Плошча паверхні 4,68 км². Даўжыня 4,6 км, найбольшая шырыня 1,6 км. Плошча вадазбору 26 км². Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 4—7 м.
Берагі месцамі забалочаныя, пад лесам і хмызняком. Востраў плошчай 3,6 га. На захадзе злучана ручаём з возерам Глыбочына, на поўдні выцякае рака Вядзеціца.
У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, акунь, плотка, краснапёрка, гусцяра, язь, судак звычайны і іншыя віды рыб.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads