Вязавыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вязавыя
Remove ads

Вязавыя, Ільмавыя[1] (Ulmaceae) — маленькае сямейства буйных дрэў, якое належыць да парадку Ружакветныя (Rosales) класу Двухдольных.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Кветкі абодваполыя, дробныя, у пучках, прычым краявыя часцей тычынкавыя і не даюць пладоў, а сярэднія часцей даюць. Плод аднанасенны, сціснуты і сухі, радзей мясісты. Кветкавыя пупышкі не ўтрымліваюць лісця (яны толькі да распускання прыкрытыя ападальнымі прыкветкамі), раскрываюцца звычайна раней іх і размешчаны ля аснавання (у вуглах) гадавых галінак, на сярэдзіне і на канцах якіх размяшчаюцца ліставыя пупышкі, пазней раскрываюцца; гэта прыкмета ўсяго сямейства.

Remove ads

Сістэматыка

Сямейства ўключае ўсяго дзевяць родаў (у некаторых крыніцах ад 6 да 10), галоўны з якіх — Вяз (Ulmus L.). Большасць родаў трапічныя, з адным або некалькімі відамі кожны.

Дадзены спіс складзены на аснове дадзеных сайта GRIN:[2]

Род Celtis L. традыцыйна ўключаўся ў сямейства Вязаў, аднак таксанамічнае становішча роду ў цяперашні час не цалкам высветлена, часам гэты род адносяць да асобнага сямейства Celtidaceae. Згодна сістэме APG II, род Celtis можа быць уключаны ў сямейства Каноплевыя (Cannabaceae).

Роды Aphananthe і Trema, якія раней часам адносілі да Ulmaceae, цяпер часта адносяць да Cannabaceae.

Remove ads

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 147. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads