Іаган Фрыдрых Гмелін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іаган Фрыдрых Гмелін (ням.: Johann Friedrich Gmelin, 8 жніўня 1748, Цюбінген, Германія — 1 лістапада 1804, Гётынген, Германія) — нямецкі урач, батанік і хімік, замежны ганаровы член Пецярбургскай АН з 1794 года.
Пляменнік Гмеліна-старэйшага. Бацька Леапольда Гмеліна (1788—1853) — прафесара хіміі Гайдэльбергскага ўніверсітэта.
Remove ads
Шлях у навуцы
Вывучаў медыцыну ў Цюбінгенскім універсітэце, выпушчаны доктарам медыцыны ў 1769 годзе.
Прафесар медыцыны ў Цюбінгенскім і прафесар філасофіі (1773) і экстраардынарны прафесар медыцыны ў Гётынгенскім універсітэтах. У 1778 годзе стаў ардынарным прафесарам медыцыны ў Гётынгенскім універсітэце і адначасова прафесарам хіміі, батанікі і мінералогіі.
Яго вучнямі былі Кілмеер, Штромеер і Лампадыус.
Гмелін пакінуў шмат сачыненняў па хіміі, асабліва выдатная, поўнасцю і аб'ёмам працы, яго трохтамовая праца па сістэматызацыі хімічных ведаў «Гісторыі хіміі» (ням.: Geschichte der Chemie).
Шмат сіл паклаў на выданне прац Карла Лінея; у прыватнасці, яму належыць 13-е выданне «Systema naturae» (1788) і 15-е выданне «Systema vegetabilium»[5].
Remove ads
Названы ў гонар І. Ф. Гмеліна
Artemisia gmelinii Webb ex Stechm. — Палын Гмеліна
Друкарскія працы
- лац.: Onomatologia botanica complecta, 1772—1778 (в 10 частях, без фамилии автора)
- ням.: Allgemeine Geschichte der Gifte, 2 тома, 1776—1777
- ням.: Allgemeine Geschichte der Pflanzengifte, 1777
- ням.: Allgemeine Geschichte der mineralischen Gifte, 1777
- ням.: Einleitung in die Chemie, 1780
- ням.: Grundriss der allgemeinen Chemie, 1789
- ням.: Einleitung in die Pharmacie, 1781
- ням.: Beyträge zur Geschichte des teutschen Bergbaus, 1783
- ням.: Ueber die neuere Entdeckungen in der Lehre von der Luft, und deren Anwendung auf Arzneikunst, 1784
- ням.: Grundsätze der technischen Chemie, 1786
- ням.: Grundriß der Pharmazie, 1792
- ням.: Grundsätze der technischen Chemie, 1786
- ням.: Chemische Grundsätze der Gewerbkunde, 1795
- ням.: Chemische Grundsätze der Probir- und Schmelzkunst, 1786
- ням.: Geschichte der Chemie, т. 1—3, 1797—1799
- ням.: Allgemeine Geschichte der Pflanzengifte, 1803
- ням.: Allgemeine Geschichte der thierischen und mineralischen Gifte, 1806
Зноскі
- Deutsche Nationalbibliothek Record #116684674 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- Johann Friedrich Gmelin // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
- Deutsche Nationalbibliothek Record #116684674 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads