Вязаў Лес

вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Вязаў Лесmap
Remove ads

Вя́заў Лес[1] (трансліт.: Viazaŭ Lies, руск.: Вязов Лес) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Людзяневіцкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

Вакол лес.

Remove ads

Геаграфія

Размяшчэнне

У 9 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жыткавічы (на лініі ЛунінецКалінкавічы), 242 км ад Гомеля.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе ЛунінецКалінкавічы. Планіроўка складаецца з ледзь выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай драўлянымі сялянскімі сядзібамі.

Гісторыя

Заснавана напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1931 годзе арганізаваны калгас імя В. У. Куйбышава. У сярэдзіне 1930-х гадоў у вёску пераселены жыхары з побач размешчаных сяліб. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 5 ліпеня 1944 года вызвалена ад акупантаў. У складзе саўгаса «Людзяневічы» (цэнтр — вёска Людзяневічы). 26 сакавіка 1987 года перададзена з адміністрацыйнага падпарадкавання Жыткавіцкага гарсавета ў склад Людзяневіцкага сельсавета[2].

Насельніцтва

  • 2004 год — 28 гаспадарак, 40 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Бе́раг
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads