Вяз прысадзісты

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Вяз прысадзісты
Remove ads

Вяз прысадзісты, Лём прысадзісты[2] (Ulmus pumila) — від дрэў роду Вяз (Ulmus) сямейства Вязавыя (Ulmaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Распаўсюджванне

Расце ў асноўным на поўначы, паўночным захадзе і паўночна-усходзе Кітая, а таксама ў некаторых паўднёва-заходніх правінцыях, у туркестанскім рэгіёне, у Казахстане, на паўднёва-ўсходніх адгор’ях Джунгарскага Алатау[3], Заходняй Сібіры, Манголіі, Тыбеце, Індыі і Карэі, а таксама культывуецца ў Паўднёвай Еўропе і Паўночнай Амерыцы.

Апісанне

Дрэва вышынёй каля 25 м; дыяметр ствала прыкладна 1 м. У засушлівых раёнах свайго арэала расце ў выглядзе хмызняку. Кара парасткаў гладкая, шаравата-карычневага ці ярка-шэрага колеру, але можа станавіцца грубай, цёмна-шэрай і час ад часу месцамі прарывацца. Галінкі светлыя, жаўтлява-шэрыя, светла-шэра-карычневыя або светла-шэрыя, гладкія або шарсцістыя, з раскіданымі сачавічкамі. Зімовыя пупышкі ад яйкападобнай да шарападобнай формы. Лісце ад эліптычнай-авальнай да эліптычнай-ланцэтападобнай формы, або яйкападобна-ланцэтападобнай, 2—8 см даўжынёй і 1,2—3,5 см шырынёй, востраканцовае, па краі двойчыпілаватае, скурыстае, шчыльнае. Кветкі з фіялетавымі пыльнікамі[4].

Remove ads

Выкарыстанне

Гэты вяз часта ўжываюць для аднаўлення лясоў. З кары атрымліваюць валакно, якое выкарыстоўваюць наўзамен пянькі. Ва Узбекістане драўніну выкарыстоўваюць для разьбы па дрэве.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 136. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Другие виды вязов. Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2014. Праверана 10 студзеня 2017.
  3. Вяз // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  575 с., іл. 10 000 экз.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads