Вяйнянскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вяйня́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Вейна.

Хуткія факты Вяйнянскі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 22 ліпеня 1960 года ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Грабянёўскага і Дарскага сельсаветаў[1]. 15 студзеня 1965 года з часткі сельсавета зноў утвораны Дарскі сельсавет у складзе 18 населеных пунктаў (Вялікая Бароўка, Гародня, Грышанава, Дары I, Дары II, Зімніца, Кадзіна, Латрошча, Любуж, Малая Бароўка, Мядзвёдаўка, Падбелле, Падгор’е, Раманавічы, Сідараўка, Таранава, Шчэжар I і Шчэжар II)[2].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4889 чалавек[3], з іх 92,9 % — беларусы, 5,1 % — рускія, 1,2 % — украінцы, 0,4 % — армяне[4]; паводле перапісу 2019 года — 5374 чалавекі[5].

Склад

У склад сельсавета ўваходзяць 8 населеных пунктаў (2009 г.):

Больш інфармацыі Населены пункт, Статус ...

Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета:

  • Зарэкацце — вёска.
  • Любаўка — вёска.
  • Нехацім’е — пасёлак.

Славутасці

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads