Вялікая Бароўка

вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вялі́кая Баро́ўка[1] (трансліт.: Vialikaja Baroŭka, руск.: Великая Боровка) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Кадзінскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

Размешчана за 5 км на ўсход ад Магілёва і чыгуначнай станцыі Лупалава на лініі МагілёўКрычаў. Рэльеф раўнінны, на поўначы мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па шашы МагілёўЧавусы, якая праходзіць побач з вёскай[2].

Remove ads

Гісторыя

Паводле перапісу 1897 года — вёска Бароўка ў Палыкавіцкай воласці Магілёўскага павета Магілёўскай губерні. Побач знаходзіўся хутар[2].

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. З 26 красавіка 1919 года ў Гомельскай губерні РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР.

У 1929 годзе арганізаваны калгас «Бальшавік»[2].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі[2].

Да 15 студзеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Вяйнянскага сельсавета[3].

У 1990 годзе ў складзе саўгаса «Кадзіна» (цэнтр — вёска Кадзіна). Дзейнічалі вытворчая брыгада, сярэдняя школа, магазін і клуб. У 2007 годзе працаваў магазін[2].

Remove ads

Планіроўка

Праект планіроўкі і забудовы распрацаваны ў 1984 годзе інстытутам «БелНДІгіпрасельбуд». Планіроўка прамавугольная. Вёска складаецца з працяглай крывалінейнай вуліцы амаль шыротнай арыентацыі, ад якой на поўдзень да шашы адыходзяць дзве кароткія паралельныя вуліцы, злучаныя ў цэнтры кароткай вуліцай. Забудавана двухбакова, шчыльна, пераважна традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На поўдні вядзецца забудова двух- і трохпавярховымі мураванымі дамамі[2].

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе:
    • 1897 — вёска: 17 двароў, 123 жыхары; хутар: 7 двароў, 43 жыхары[2].
    • 1909 — вёска: 28 двароў, 172 жыхары; хутар: 5 двароў, 25 жыхароў[2].
  • XX стагоддзе:
    • 1990 — 148 гаспадарак, 316 жыхароў[2].
  • XXI стагоддзе:
    • 2007 — 10 гаспадарак, 213 жыхароў[2].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads