Вялікае Стахава

вёска ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Вялікае Стахаваmap
Remove ads

Вялі́кае Ста́хава[1] (трансліт.: Vialikaje Stachava, руск.: Великое Стахово) — вёска ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Прыгараднага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Вёска знаходзіцца за 7 кіламетраў на паўночны захад ад горада і чыгуначнай станцыі Барысаў, 78 кіламетраў ад Мінска. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай аўтадарозе, якая мае выхад на шашу МінскОрша (аўтадарога Н8114 «Барысаў — Касцюкі»).[2]

Рэльеф раўнінны. На паўночны ўсход ад вёскі цячэ рака Бярэзіна (прыток Дняпра), а на паўднёвы ўсход — яе прыток, рака Бродня. На поўначы і поўдні вёска мяжуе з лесам.[2]

У планіровачнай структуры вылучаецца прамалінейная вуліца Барысаўская, што мае шыротную арыентацыю. Да яе ў цэнтры пад вуглом далучаецца другая вуліца, а на поўначы праходзяць кароткія мерыдыянальныя вуліцы. Грамадскі цэнтр сфарміраваны на скрыжаванні асноўных вуліц. Забудова вёскі шчыльная, складаецца з драўляных дамоў сядзібнага тыпу. Частка забудовы на поўдні размешчана адасоблена. На паўночна-ўсходняй ускраіне знаходзіцца гаспадарчы сектар, а на поўдні і поўначы — сады.[2]

Remove ads

Гісторыя

Старажытнасць

На паўночна-заходняй ускраіне вёскі, на другой надпойменнай тэрасе правага берага ракі Бярэзіна, захавалася паселішча эпохі мезаліту, што сведчыць пра засяленне гэтых мясцін са старажытных часоў.[2]

У складзе Расійскай імперыі

У 1870 годзе вёска ўваходзіла ў Бытчанскую воласць Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1897 годзе тут дзейнічалі царква, школа граматы (пазней пераўтвораная ў земскую) і магазін. У 1917 годзе працаваў вадзяны млын.[2]

Найноўшы час

З лютага да снежня 1918 года тэрыторыя была акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі, а са жніўня 1919 да ліпеня 1920 года — польскімі войскамі. 1 студзеня 1919 года вёска ўвайшла ў склад БССР, у лютым — у Літ.-Бел. ССР, а 31 ліпеня 1920 года зноў вярнулася ў склад БССР. У 1921 годзе пачала працу школа па ліквідацыі непісьменнасці, а на базе земскай была адкрыта працоўная школа 1-й ступені. З 20 жніўня 1924 года вёска стала цэнтрам Велікастахаўскага сельсавета ў Барысаўскім раёне Барысаўскай акругі, а з 20 лютага 1938 года — у Мінскай вобласці.[2]

У 1928 годзе пачаў працаваць торфазавод «Чырвоны Кастрычнік», на якім у 1933 годзе быў заняты 121 рабочы. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Іскра сацыялізму», які ў 1932 годзе аб'ядноўваў 17 гаспадарак. Таксама працавалі ваўначоска і кузня.[2]

Вялікая Айчынная вайна

З 30 чэрвеня 1941 да 1 ліпеня 1944 года вёска была пад нямецка-фашысцкай акупацыяй. З верасня 1941 да красавіка 1942 года дзейнічала падпольная антыфашысцкая група з 25 чалавек, якая ў лютым 1942 года пусціла пад адхон варожы эшалон. У сакавіку 1942 года 13 падпольшчыкаў былі арыштаваны і 25 сакавіка 1942 года расстраляны. 14 жыхароў былі вывезены на прымусовыя работы ў Германію.[2][3]

Пасляваенны перыяд

З 16 студзеня 1969 года вёска ўваходзіць у склад Прыгараднага сельсавета[4]. У 1988 годзе тут працавалі комплексны прыёмны пункт, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі і магазін.[2]

Remove ads

Насельніцтва

  • 1870 год — 138 жыхароў мужчынскага полу.[2]
  • 1897 год — 60 двароў, 461 жыхар.[2]
  • 1917 год — 98 двароў, 690 жыхароў.[2]
  • 1926 год — 107 двароў, 629 жыхароў.[2]
  • 1960 год — 778 жыхароў.[2]
  • 1988 год — 183 гаспадаркі, 492 жыхары.[2]
  • 2008 год — 113 гаспадарак, 230 жыхароў.[2]

Эканоміка

На пачатку XX стагоддзя ў вёсцы працаваў вадзяны млын. У савецкі перыяд, у 1928 годзе, пачаў працаваць торфазавод «Чырвоны Кастрычнік», а ў 1931 годзе быў арганізаваны калгас «Іскра сацыялізму». Таксама дзейнічалі ваўначоска і кузня.[2]

Інфраструктура

У 1897 годзе ў вёсцы дзейнічалі магазін, царква і школа граматы, якая пазней была пераўтвораная ў земскую. У 1921 годзе працавала крама, працоўная школа 1-й ступені (47 вучняў у 1923 годзе) і школа па ліквідацыі непісьменнасці. У 1988 годзе функцыянавалі комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі і магазін.[2]

Славутасці

  • Археалагічны помнік — паселішча эпохі мезаліту на паўночна-заходняй ускраіне вёскі.[2]
  • Абеліск у гонар падпольшчыкаў, якія дзейнічалі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (пастаўлены ў 1978 годзе).[2]
  • Помнік на ўшанаванне 95 землякоў, якія загінулі ў барацьбе супраць фашызму (пастаўлены ў 1972 годзе).[2]
  • На вясковых могілках знаходзіцца пахаванне 11 воінаў і 1 партызана, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.[2]
Remove ads

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU) Сустракаецца таксама варыянт Бальшо́е Ста́хава
  2. Шаблон:Крыніцы/Гарады і вёскі Беларусі. Мінская вобласць. Кніга 1
  3. Грабоўскі, С. К. Велікастахаўскае патрыятычнае падполле // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. 20 000 экз. ISBN 5-85700-142-0. — С. 243.
  4. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 студзеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 9 (1239)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads