Гацішча (Баранавіцкі раён)

вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гаці́шча[1] (трансліт.: Hacišča, руск.: Гатище) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавета. Размешчана за 16 км на поўнач ад Баранавіч. Насельніцтва 64 жыхары, 37 гаспадарак (2005).

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах Гацішчы вядомы з XVI ст. як вёска. У 1567 годзе шляхціч П. Біштоўтавіч выдзеліў для войска Вялікага Княства Літоўскага аднаго коннага воіна.

Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства, у 2 фальварках Гацішчы малыя і Гацішчы вялікія 22 дамы.

З 1939 года абодва ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах загінула 13 аднавяскоўцаў.

У 1978 годзе да Вялікіх Гацішчаў далучана сумежная в. Тодараўцы[2].

Remove ads

Інфраструктура

Працуе магазін.

Насельніцтва

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 6 мая 1978 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads