Вялікія Свіранкі
вёска ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вялі́кія Свіра́нкі[1] (трансліт.: Vialikija Sviranki, руск.: Большие Свирянки, польск.: Wielkie Świranki) — вёска ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Рытанскага сельсавета.
Remove ads
Гісторыя

Ранейшая назва – Свіранкі (Свіраны). Упершыню згадваюцца ў 1453 годзе, калі князь Петка Свірскі фундуе алтар у Свірскім касцёле са сродкаў Свіранскага маёнтка[2]. У 1454 г. маёнтак — уласнасць Андрэя Даўгірдавіча[3].
Касцёл Святога Юрыя знаходзіцца ў цэнтры вёскі. На цэнтральнай вуліцы захавалася брукаванка. За вёскай знаходзяцца каталіцкія могілкі з пахаваннямі пачатку XIX ст.
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Падольскага сельсавета[4].
Remove ads
Славутасці
- Касцёл Святога Юрыя ў Вялікіх Свіранках — помнік драўлянага дойлідства ў стылі барока другой паловы XVII ст. Уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (шыфр 413Г000731). У склад архітэктурнага ансамбля касцёла ўваходзяць драўляныя будынкі плябаніі і шпіталя, рэшткі званіцы з мураванай агароджай і пахаванні святароў.
- Касцёл Святога Юрыя, зіма 2023 года.
- Касцёл Святога Юрыя, зіма 2023 года.
- Каля касцёла Святога Юрыя
- Касцёл Святога Юрыя, від збоку, 2018 год.
- Аўтобусны прыпынак у Вялікіх Свіранках.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads