Падольскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Падо́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Падольцы.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 3 красавіка 1959 года як Некрашунскі сельсавет у складзе Свірскага раёна Маладзечанскай вобласці шляхам аб’яднання скасаваных Караняцкага і Кемелішкаўскага сельсаветаў і часткі скасаванага Жукойненскага сельсавета (10 населеных пунктаў: Баране, Барова, Белая Вада, Дубрава, Клеўе, Марціянава, Падольцы, Судзішкі, Якабішкі, Ясень)[1]. Цэнтр — вёска Некрашуны. З 31 жніўня 1959 года ў складзе Астравецкага раёна. 2 снежня 1959 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Падольцы, сельсавет перайменаваны ў Падольскі[2][3]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Ашмянскага раёна[4][5]. 26 чэрвеня 1965 года ў склад новаўтворанага Кемелішкаўскага сельсавета перададзены 85 населеных пунктаў (Аелі, Алёкса, Апушыны, Бабінішкі, Балашынка, Балоша, Бамбярышкі, Баяры, Бразіня, Бурблішкі, Вердзялішкі, Відзінішкі, Вялікія Свіраны, Галаваткі, Гваздзікяны, Гольнішкі, Даўцюны, Дварчышча, Драўнэлі, Дубоўка, Жусіны, Загарышкі, Зарадзілле, Кемелішкі, Клевацішкі, Крыніца, Кукенішкі, Куцішкі, Курніцкі, Лапецішкі, Ліпнішкі, Літвяны, Малінаўка, Малінова, Маліняк, Малыя Свіраны, Малярка, Маргелі, Маргелькі, Маргі, Маргуцішкі, Масцішча, Мачулы, Міхалішкі, Мужылы, Некрашуны, Нотна, Паддуб’е, Падзюжа, Падліпяны, Панарцы, Парцэль-Паляны, Пасялішча, Патока, Паточка, Паядуня, Перавознікі, Пінанішкі, Плехаці, Поплацк, Прэны, Пяткунішкі, Раскоша, Рудзішкі I, Рудзішкі II, Рызгоры, Рысова, Рытань, Рытанька, Савішкі, Саснова, Скудзішкі, Стаскелы, Стрыпуны, Сціпіны, Талюшаны, Таркоўшчына, Тракішча, Траццякі, Усвяць, Хмяляны, Чэхі, Шадзюны, Юзафполле, Ярошышкі), а ў склад сельсавета з Міхалішкаўскага сельсавета перададзены 28 населеных пунктаў (Асінкішкі, Бабічы, Бажыно, Барынова, Вялікае Туроўе, Глінішча, Дваржышча, Дрывасекі, Жукойні, Кайміна Горная, Кайміна Дольная, Кляцішча, Ласі, Малое Туроўе, Мінары, Навасада, Падліп’е, Петрышкі, Пільвіны, Пінікла, Рудаўка, Сароча, Сідарышкі, Судзішкі, Тумкі, Чырвонка, Якавішкі і Ясень)[6]. 19 жніўня 1985 года скасаваны хутары Грачанішкі і Падмядзіна[7]. 17 лістапада 1986 года ў склад Міхалішкаўскага сельсавета перададзены 23 населеныя пункты (вёскі Бабічы, Вялікае Туроўе, Жукойні, Кайміна Горная, Кайміна Дольная, Ласі, Малое Туроўе, Навасада, Пільвіны, Сароча, Тумкі, хутары Асінкішкі, Бажыно, Барынова, Глінішча, Дваржышча, Мельніца Сарочча, Мінары I, Мінары II, Мінары III, Падліп’е, Сідарышкі, Смалзавод Сарочча)[8]. У 2005 годзе скасаваны хутары Бруканішкі, Забелішкі, Ляшчынава і Навіна, 11 лістапада 2011 года — хутар Падбор’е[9].
26 лютага 2013 года сельсавет быў ліквідаваны, усе населеныя пункты — вёскі Барані, Белая Вада, Буйкі, Буцюрмы, Варзяны, Вялікія Свіранкі, Гадзілуны, Караняты, Малыя Свіранкі, Падольцы, Паляны, Попішкі, Ясень, хутары Барова, Вартачы, Дудка, Замэчак, Ізары, Камянічнік, Лявелішкі, Марцінова, Патока, Радзі, Ройсцішкі, Таборы — перададзеныя ў склад Кемелішкаўскага сельсавета, які быў перайменаваны ў Рытанскі сельсавет[10].
Remove ads
Насельніцтва
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва Падольскага сельсавета складала 727 чалавек[11], з іх 84,6 % — беларусы, 7,2 % — рускія, 5,1 % — палякі[12].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads