Вялікія Сухарэвічы
вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вялі́кія Сухарэ́вічы[1] (трансліт.: Vialikija Sucharevičy, руск.: Великие Сухаревичи) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чарнаўчыцкага сельсавета. Размешчаны за 16 км на поўнач ад Брэста.
У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Садрассвет» (цэнтр — в. Вістычы).
Remove ads
Гісторыя
У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Вістычы. У 1858 годзе ўладанне пана Ягміна. У 1897 годзе ў Матыкальскай воласці Брэсцкага павета, дзейнічала школа граматы.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 17 жыхароў. У 1940—1954 гадах вёска ўваходзіла ў склад Казловіцкага сельсавета, да 8 верасня 1959 года — у склад Цюхініцкага сельсавета[2].
Remove ads
Насельніцтва
- 111 сялянскіх душ (1858)
- 35 двароў, 218 жыхароў (1897)
- 286 жыхароў (1905)
- 24 двары, 106 жыхароў (1921)
- 170 жыхароў (1959)
- 106 жыхароў (1970)
- 8 гаспадарак, 22 жыхары (2005)
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads