Вяндзеж

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Вяндзежmap
Remove ads

Вяндзе́ж[1] (трансліт.: Viandziež, руск.: Вендеж) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета. Месціцца за 7 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 55 км ад Мінска.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

Каля вёскі праходзіць чыгунка Мінск — Асіповічы, ёсць прыпыначны пункт Вяндзеж.

Remove ads

Гісторыя

Ранняя гісторыя

У 1816 годзе фальварак у Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць Ратынскіх.

У сярэдзіне XIX стагоддзя маёнтак, уласнасць С. Быкоўскага. Пасля 1861 года ў Навасёлкаўскай воласці Ігуменскага павета. У 1889 годзе ўласнасць праваслаўнага двараніна Міхаіла Ісавер’евіча Здановіча, было 885 дзесяцін зямлі[2]. Паводле перапісу 1897 года была мураваная капліца.

Найноўшы час

Thumb
Вяндзеж, 2020 г.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1940 годзе да Вяндзежа была далучана ўтвораная за савецкім часам вёска Вяндзежская Слабада.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1897 год — 2 двары, 18 жыхароў
  • 1917 год — 6 двароў, 47 жыхароў
  • 1960 год — 166 жыхароў
  • 1999 год — 39 жыхароў
  • 2002 год — 25 двароў, 35 жыхароў
  • 2010 год — 24 жыхары
  • 2019 год — 35 жыхароў[3]

Славутасці

  • Гаспадарскі будынак сядзібнага двара (XIX ст.)[4].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads