Птушкамлечнік парасоністы
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Птушкамлечнік парасоністы, Вярбельнік[1] (Ornithogalum umbellatum) — расліна роду Птушкамлечнік (Ornithogalum) сямейства Спаржавыя (Asparagaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
Невялікая шматгадовая травяністая расліна з цыбулінай. Мае 4—6 прыкаранёвых лістоў вузкалінейнай формы. Лісце серабрыстае, з белай палоскай пасярэдзіне. Суквецце — шчыток з белых, даволі буйных кветак. Пялёсткаў і тычынак у кветцы па 6.
Жыццёвы цыкл
Квітнее ў маі. Пасля цвіцення ўтвараецца плод — каробачка. Цыбуліна штогод павялічваецца ў 2 разы і прадукуе атожылкі-цыбулінкі[2].
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання
Распаўсюджаная ў Еўразіі, на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы. Сустракаецца ў светлых лясах і на схілах.
Практычнае выкарыстанне
Культывуецца. Патрабуе перападаў тэмператур і не выжывае ў месцах, дзе пастаяннае цяпло.[3] Часам дзічэе.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads