Вярхлессе (Баранавіцкі раён)
вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вярхле́ссе[1] (трансліт.: Viarchliessie, руск.: Верхлесье) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Палонкаўскага сельсавета. Размешчана за 30 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Палонка на лініі Баранавічы—Ваўкавыск. Насельніцтва 76 жыхароў, 37 гаспадарак (2005).
Remove ads
Гісторыя
У пачатку XX ст. у Люшнеўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні.
З 1921 года ў складзе Польшчы, вёска ў Люшнеўскай гміне Слонімскага павета.
З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў складзе Навамышскага, з 8 красавіка 1957 года Баранавіцкага раёнаў Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей.
У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах загінула 7 аднавяскоўцаў.
Да 1985 года ў складзе Перхавіцкага сельсавета[2].
Remove ads
Насельніцтва
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 76 жыхароў, 37 гаспадарак.
Вядомыя асобы
- Раіса Міхайлаўна Хмарык (нар. 1960) — беларускі эканаміст і дзяржаўны дзеяч.
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads