Вярэчча
вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вярэ́чча[1] (трансліт.: Viarečča, руск.: Веречье) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Стадолішчанскага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Вёска знаходзіцца за 49 кіламетраў на паўночны ўсход ад горада Гарадок, за 98 кіламетраў ад Віцебска, за 46 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Гарадок, каля левага берага ракі Аўсянка. За 3 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад Вярэчча знаходзіцца возера Бялец.
Гісторыя
Падчас карнай аперацыі «Donnerkeil» было забіта 30 жыхароў.
7 жніўня 1979 года да вёскі далучаны суседнія пасёлкі Вярэчча і Смалакур[2].
Да 2004 года з’яўлялася цэнтрам Вярэцкага сельсавета[3].
Насельніцтва
- 328 жыхароў, 159 двароў (1996)
Інфраструктура
- Сярэдняя школа
- Клуб і бібліятэка
- Бальніца і аптэка
- Аддзяленне сувязі
Славутасці
- Будынак былой царквы, у савецкі час быў перабудаваны пад школу
- Дом святара
- Магіла ахвяр нацызму
Вядомыя асобы
- Віктар Міхайлавіч Конанаў (нар. 1936) — пісьменнік, член Саюза пісьменнкаў Расіі.
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 7 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads