Джгір звычайны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Звычайны джгір, таксама Звычайны ёрш (Gymnocephalus cernuus) — від рыб з сямейства акунёвых (Percidae), тыповы від роду яршы. Народныя назвы: ажгур, яжгур.
Remove ads
Апісанне
Даўжыня дарослай рыбы складае 10-15 см, маса 20-50, зрэдку да 200 г. Спіна шэра-зялёная, бакі з жаўтаватым адценнем, брушка белаватае; па ўсім целе раскіданы шматлікія цёмныя кропінкі; на спінным і хваставым плаўніках бурыя плямы. У вадаёмах з пясчаным грунтам афарбоўка больш светлая. Першы спінны плаўнік і першыя прамяні анальнага і брушнога плаўнікоў у выглядзе калючак. На жаберных накрыўках да 12 вострых шыпоў. Рыла тупое, кароткае.
Remove ads
Пашырэнне
Гэта прэснаводная рыба, жыве ў вадаёмах Паўночнай, Сярэдняй і Усходняй Еўропы і Паўночнай Азіі. На Беларусі шматлікі ў Палескіх, Нарачанскіх, Браслаўскіх азёрах, Заслаўскім, Асіповіцкім і іншых вадасховішчах. Аселая прыдонная рыба, аддае перавагу пясчанаму дну або жвіру.
Асаблівасці біялогіі
Жыве чародкамі на значных глыбінях, у мясцінах з пясчаным і заіленым дном.
Корміцца галоўным чынам бесхрыбтовымі паблізу дна, таксама корміцца маляўкамі рыб, дробнай рыбай і некаторымі раслінамі. За яршом у сваю чаргу палююць больш буйныя рыбы.
Полавая спеласць наступае звычайна ў 2-3 гады. Нераст парцыённы ў красавіку-чэрвені ў поймах рэк, старыцах, залівах, у азёрах часта на глыбіні. Плоднасць ад 4 да 200 тыс. ікрынак.
Літаратура
- Гладкі Г. Джгір звычайны // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads