Вячаслаў Аляксандравіч Бабашкін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вячаслаў Аляксандравіч Бабашкін (30 кастрычніка 1938, г. Новакузнецк, Кемераўская вобласць — 29 студзеня 2012, Віцебск) — беларускі архітэктар.

Хуткія факты Вячаслаў Аляксандравіч Бабашкін, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў у 1962 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў у праектных інстытутах Нарыльска, Горкага, з 1967 года — галоўны архітэктар праектаў, кіраўнік майстэрні ў Брэсцкім філіяле Белдзяржпраекта, з 1970 года — у Мінскпраекце, з 1981 года  — у Мінскграмадзянпраекце, з 1984 года — кіраўнік майстэрні ў Віцебскграмадзянпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1965 года. Пражываў ў Віцебску.

Апошнія гады хварэў. Памёр 29 студзеня 2012 года[1].

Remove ads

Творчасць

Thumb
Крыты каток у парку імя М. Горкага
Thumb
Будынак тэлецэнтра на вул. Макаёнка

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): жылыя дамы па вул. Старавіленскай (1978), Я. Коласа (1983), у мікрараёне Чыжоўка (1982), крыты каток у парку імя М. Горкага (1974), корпус пансіяната Савета Міністраў БССР на Заслаўскім вадасховішчы (1980), будынкі Маскоўскага райкама і райвыканкама (1980), Міністэрства сувязі БССР (1983), рэдакцыйны корпус тэлецэнтра па вул. Макаёнка (1983) у Мінску, дзіцячы кінатэатр, абласная паліклініка і кардыялагічны цэнтр (1986), комплекс спеўнага поля (1988)[2] у Віцебску.

Remove ads

Зноскі

  1. Над праектам перакрыцця амфітэатра яго працаваць не запрасілі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads