Вячаслаў Сяргеевіч Грыгараў

беларускі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вячаслаў Грыгараў (нар. 8 сакавіка 1982, Баранавічы) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам брэсцкага «Цэнтра футбола».

Хуткія факты Вячаслаў Грыгараў, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Пачынаў кар’еру ў мінскіх клубах РВАР і «РШВСМ-Алімпія», якія ўваходзілі ў сістэму барысаўскага БАТЭ, а ў 2000 дэбютаваў і ў асноўнай камандзе клуба. У сезоне 2001 трывала з’яўляўся на полі, а сезон 2002 выйшаў няўдалым, і Вячаслаў перайшоў у мінскае «Тарпеда-СКА». У 2005 годзе, пасля таго як тарпедаўцы па фінансавых прычынах адмовіліся ад удзелу ў Вышэйшай лізе, перайшоў у «Нёман».

У 2007 годзе стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта», якому дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу (хоць сам на некаторы час ад’ехаў у Чэхію, дзе выступаў у трэцім дывізіёне). У 2008—2009 гуляў за «Граніт» у Вышэйшай лізе, застаўся ў клубе і пасля вылету ў Першую лігу.

У 2011 годзе стаў іграком «Слуцка», дзе неўзабаве стаў адным з лідараў. Дапамог клубу ў сезоне 2013 перамагчы ў Першай лізе. У сезоне 2014 быў асноўным апорным абаронцам каманды ў Вышэйшай лізе.

У студзені 2015 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[2]. Пачатак сезону 2015 прапусціў з-за траўмы, на полі з’явіўся толькі ў чэрвені. У жніўні 2015 года, пасля адстаўкі галоўнага трэнера случан Юрыя Крата, Грыгараў быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера[3]. У выніку, здолеў узняць каманду з апошняга 14-га месца на 11-е.

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Трэнерская кар’ера

У студзені 2016 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі B[4] і неўзабаве быў зацверджаны на пасадзе галоўнага трэнера «Слуцка»[5]. Сезон 2016 года пад кіраўніцтвам Грыгарава каманда правяла няўдала, доўгі час знаходзілася ў зоне вылету. Пасля паражэння ў верасні ад аўтсайдэра, мікашэвіцкага «Граніта», Грыгараў быў адпраўлены ў адстаўку, але неўзабаве кіраўніцтва клуба вырашыла пакінуць трэнера на пасадзе, а звольніць яго памочніка Андрэя Баса. У студзені 2017 года стала вядома, што «Слуцк» не будзе падаўжаць кантракт з трэнерам[6].

Пазней стаў працаваць дзіцячым трэнерам у структуры «Мінска»[7]. У снежні 2019 года стаў галоўным трэнерам жаночай каманды «Мінск»[8]. Пакінуў пасаду ў кастрычніку 2020 года[9].

У пачатку 2021 года ўвайшоў у трэнерскі штаб брэсцкага «Руха» ў якасці старшага трэнера. У жніўні 2021 года, пасля адстаўкі Кірыла Альшэўскага, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера[10]. У снежні 2021 года быў зацверджаны галоўным трэнерам, падпісаўшы двухгадовы кантракт[11]. У пачатку 2022 года рыхтаваў каманду да новага сезона, застаўся ў клубе і ў сакавіку, пасля таго як «Рух» зняўся з Вышэйшай лігі[12], аднак у красавіку брэсцкі клуб адмовіўся і ад удзелу ў Другой лізе. Тым не меней, Грыгараў застаўся працаваць з юнацкімі камандамі «Руха», якія працягвалі выступаць у юнацкім першыстве, а з лета, пасля таго як акадэмія «Руха» была пераўтворана ў «Цэнтра развіцця футбола», перайшоў туды. У пачатку 2023 года ўзначаліў каманду «Цэнтра футбола», якая заявілася ў Другую лігу[13].

У жніўні 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO[14].

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads