Юрый Міхайлавіч Крот

беларускі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Юрый Крот (нар. 28 мая 1968, Слуцк) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер.

Хуткія факты Юрый Крот, Поўнае імя ...
Remove ads

Кар’ера

Ігравая

Пачынаў кар’еру ў складзе наваполацкай «Дзвіны», пазней гуляў за салігорскі «Шахцёр». У пачатку 1990-х выступаў за клубы Польшчы і Славакіі. Скончыў кар’еру ў 2000 годзе ў складзе мікашэвіцкага «Граніта».

Трэнерская

Пасля заканчэння кар’еру стаў працаваць трэнерам дубля салігорскага «Шахцёра». У 2005 годзе ўзначаліў клуб «Слуцкцукар», які на той час выступаў у чэмпіянаце Мінскай вобласці. За дзевяць гадоў прайшоў са слуцкім клубам шлях ад аматарскай каманды да клуба Вышэйшай лігі чэмпіянату краіны.

У 2014 годзе разам са «Слуцкам» дэбютаваў у элітным дывізіёне. Амаль адразу атрымаў вядомасць сваёй экспрэсіўнай прамовай на пасляматчавай прэс-канферэнцыі[1]. Пазней таксама за экспрэсіўныя дзеянні неаднаразова выдаляўся з тэхнічнай зоны падчас матчаў[2]. У выніку, «Слуцк» заняў 9-е месца з 12, здолеўшы замацавацца ў Вышэйшай лізе.

Сезон 2015 атрымаўся для «Слуцка» няўдалым, каманда хутка апынулася ў зоне вылету. Як вынік, у жніўні 2015 года Юрый Крот пакінуў пасаду галоўнага трэнера слуцкага клуба[3].

У жніўні 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам мар’інагорскай «Вікторыі»[4], заставаўся на пасадзе да канца сезона.

Мае трэнерскую ліцэнзію катэгорыі A.

Remove ads

Дасягненні

Ігравыя

  • Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка 03Бронзавы прызёр Бронзавы прызёр чэмпіянату БССР: 1989
  • Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка 02Сярэбраны прызёр Срэбраны прызёр чэмпіянату БССР: 1990

Трэнерскія

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads