Вячаслаў Пятровіч Палескі
драматург, пенракладчык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вячасла́ў Пятровіч Пале́скі (сапр. Станкевіч; 21 кастрычніка (3 лістапада) 1912, в. Астрагляды, Рэчыцкі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя — 18 чэрвеня 1971) — беларускі драматург, заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1967).
Remove ads
Remove ads
Біяграфія
У 1929 годзе скончыў дзевяцігадовую школу з педагагічным ухілам[2]. Працаваў настаўнікам у школе ў вёсцы Лазараўка Рэчыцкага раёна[2]. З 1930 года працаваў у газеце «Палеская праўда», «Савецкая Беларусь», «Калгаснік Беларусі», у 1941—1944 гадах — на радыёстанцыі «Савецкая Беларусь» у Маскве. З 1944 года адказны сакратар, намеснік рэдактара газеты «Звязда». З 1961 года намеснік старшыні, у 1965—1971 гадах старшыня Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па радыёвяшчанні і тэлебачанні.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання. На XXVI з’ездзе КПБ быў абраны членам Рэвізійнай камісіі КПБ, на XXVII з’ездзе КПБ быў абраны членам ЦК КПБ[3]. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1949 года[2].
Remove ads
Творчасць
Дэбютаваў у 1928 годзе вершам[2]. Друкаваўся з 1930 года. Аўтар п’ес пра пасляваеннае аднаўленне народнай гаспадаркі, калектывізацыю і жыццё калгаснай вёскі «Песня нашых сэрцаў» (пастаўлена ў 1949), «Калі зацвітаюць сады» (пастаўлена ў 1950), «Гарачыя пірагі» (1958). Пераклаў на беларускую мову п’есы «Палата» С. Алёшына і «Ноч памылак» О. Голдсміта[2].
Творы
- П’есы. — Мн., 1976.
Узнагароды
- Заслужаны дзеяч культуры БССР (1967)
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга[2]
- 2 ордэны «Знак Пашаны»[2]
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads