Віві (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Віві (возера)map
Remove ads

Ві́ві (руск.: Ви́ви[1]) — возера ў Эвенкійскім раёне Краснаярскага края Расіі, на Сярэднесібірскім пласкагор’і, у паўднёва-заходняй частцы плато Путарана.

Хуткія факты Віві, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні 229 км². Плошча вадазбору 3260 км². Катлавіна возера мае ледавікова-тэктанічнае паходжанне[2]. У Віві ўпадаюць больш за 30[2] рэк, выцякае рака Віві (прыток Ніжняй Тунгускі). Возера багата рыбай. Навокал возера — лістоўніцкая тайга.

Пасля распаду СССР акадэмік Пётр Бакут вылічыў геаграфічны цэнтр Расіі, гэта паўднёва-ўсходні бераг возера. У гонар гэтага там пабудаваны крыж вышынёю 7 м.

Заўсёднага насельніцтва на беразе возера няма.

Remove ads

Зноскі

  1. Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 216. — 863 с. 2 000 000 экз. ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads