Путарана

From Wikipedia, the free encyclopedia

Путаранаmap
Remove ads

Путарана[1] (руск.: Путорана) — плато, найбольш прыўзняты ўчастак Сярэднесібірскага пласкагор’я, у вярхоўях рэк Пясіна, Хета і басейне правых прытокаў Ніжняй Тунгускі, на паўночным захадзе Краснаярскага края Расіі.

Хуткія факты Путарана, Размяшчэнне ...

На захадзе і поўначы падымаецца стромкім уступам над суседнімі нізінамі. Вышыня да 1701 м. Рэльеф — спалучэнне выраўнаваных плато, астанцовых сталовых гор і глыбокіх (да 500—800 м) далін, дно якіх нярэдка занята азёрамі (Віві, Лама, Кета, Хантайскае і інш.). На паўночным захадзе да вышыні 300—350 м, на поўдні да 500 м — лістоўнічна-яловыя, на ўсходзе — лістоўнічныя лясы, якія змяняюцца вышэй лістоўнічным рэдкалессем. З вышыні 500—700 м — кустовая тундра, а на шырокіх водападзельных прасторах — камяністая, лішайнікавая тундра. Маецца больш за 20 ледавікоў[2].

Thumb
Возера Лама
Remove ads

Зноскі

  1. карта Краснаярскага края — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads