Від на жыхарства

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Від на жыхарства, або пасведчанне на права жыхарства[1], — дакумент, які пацвярджае асобу замежнага грамадзяніна або чалавека без грамадзянства i пацвярджае атрыманне дазволу на пастаяннае пражыванне ў дзяржаве знаходжання.

Хуткія факты

У Беларусі від на жыхарства выдаецца замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія атрымалі дазвол на сталае пражыванне ў краіне[2].

Від на жыхарства звычайна з'яўляецца дакументам, які дае права на свабодны выезд з краіны і ўезд у яе падчас дзеяння дазволу на пастаяннае пражыванне. Тым самым часам у некаторых краінах наяўнасць пасведчання на права жыхарства не вызваляе ад неабходнасці атрымання ўязных і выязных віз грамадзянамі, якія стала пражываюць на іх тэрыторыі.

Некаторыя краіны маюць у сваім заканадаўстве палажэнні, якія дазваляюць заможным іншаземцам атрымліваць від на жыхарства без права на працу, — напрыклад, Швейцарыя, Аўстрыя, Іспанія, Італія, Мальта і Эстонія. Аднак у названых краінах іншаземцы могуць атрымаць і іншы тып віду на жыхарства — з правам на працу.

Remove ads

Гл. таксама

  • Green card
  • Блакітная карта
  • Дазвол на часавае пражыванне
  • Месца жыхарства

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads