Бежанцы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бе́жанцы — асобы, якія пакінулі краіну свайго грамадзянства ці пастаяннага месцажыхарства ў выніку ваенных дзеянняў ці іншых надзвычайных сітуацый або ганенняў па палітычных, расавых, рэлігійных матывах і не атрымалі грамадзянства іншай дзяржавы. У міжнародным праве паняцце «Бежанец» упершыню аформлена пасля Першай сусветнай вайны 19141918 гадоў, калі з набліжэннем фронту прымусова высялялася насельніцтва цэлых паветаў і губерняў.

Remove ads

Беларускія бежанцы ў пачатку 20 стагоддзя

Паводле афіцыйных (далёка не поўных) звестак, на 14 лютага 1917 года ў Расіі было 3,2 млн бежанцаў, з іх зарэгістравана 750 680 з Гродзенскай, 164 351 з Віленскай, 161 453 з Мінскай, 51 954 з Віцебскай, 1654 з Магілёўскай губерняў. Бежанцы з Беларусі былі раскіданы па ўсёй Расіі. Найбольш іх асела ў Тамбоўскай, Самарскай, Калужскай, Казанскай, Курскай, Саратаўскай губернях, у Петраградзе (100 704), Маскве (128 261). Паводле звестак Наркамата ўнутр. спраў РСФСР, на 11 мая 1918 года ў Расіі жыло 2 292 395 бежанцаў з Беларусі, у т. л. беларусаў і рускіх 2 059 857. На працягу 1918—1924 гадоў у Заходнюю Беларусь іх вярнулася каля 700 тысяч чалавек. Першыя бежанцы на Беларусі з’явіліся восенню 1914 года. Пасля паражэння рускай арміі вясной — летам 1915 года і з набліжэннем фронту Беларусь ператварылася ў бежанскі лагер. Бежанскі рух быў стихійны, ніякага плана эвакуацыі не існавала. Сяляне імкнуліся застацца на сваёй зямлі, але вайскоўцы выпраўлялі іх у бежанства. 24 ліпеня 1915 года былі прызначаны Галоўнаўпаўнаважаныя па ўладкаванні бежанцаў на франтах. Беларусь увайшла ў раён дзейнасці Галоўнаўпаўнаважанага па ўладкаванні бежанцаў Паўночна-Заходняга фронту. Толькі 30 жніўня 1915 года прыняты закон «Аб забеспячэнні патрэб бежанцаў», пры міністру ўнугр. спраў створана Асобая наряда па ўладкаванні бежанцаў. Дабрачыннай дзейнасцю займаўся Камітэт яе імператарскай высокасці вял. княжны Таццяны Мікалаеўны (Таццянінскі камітэт, пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года пераўтвораны ва Усерасійскі камітэт дапамогі пацярпелым ад вайны). Шырокую дзейнасць разгарнулі нацыянальныя дабрачынныя арганізацыі. У красавіку 1915 года ў Вільні створана Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, якое адкрыла шэраг аддзелаў на месцах. У студзені 1916 года створана Беларускае таварыства ў Петраградзе па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны. Становішча бежанцаў было надзвычай цяжкім. Высокай была іх смяротнасць. Узнікалі канфлікты з мясц. насельніцтвам. Нягледзячы на гэта, нацыянальная свядомасць беларускіх бежанцаў значна вырасла. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года сярод бежанцаў дзейнічалі арганізацыі Беларускай сацыялістычнай грамады, Беларускай народной грамады. У Маскве адбыліся два з’езды бежанцаў-беларусаў (7—10 кастрычніка і 2—4 снежня 1917 года). Пытанне аб бежанцах разглядалася на Усебеларускім з’ездзе 1917 года (даклад А. Цвікевіча «Бежанскае пытанне і Праца бежанскай секцыі з’езда»), на ім створаны камітэт па аказанні дапамогі бежанцам. Пазней вырашэннем праблем бежанцаў займалася Рада БНР. Сярод бежанцаў створаны Арэнбургскі гурток беларусаў, Беларуска-ўкраінскі камітэт помачы ахвярам вайны ў Барнауле, Беларуская вучнёўская грамада і Гурток беларускай сацыялістычнай моладзі ў Калузе, «Беларуская хатка» ў Арле, «Беларус» і Беларуская чыгуначная грамада ў Маскве, «Беларуская хатка» ў Петраградзе, Беларускі нацыянальны гурток у Багародзіцку Тульскай губерні, Саюз беларусаў у Архангельску і інш. У 1918—1919 гадах работу сярод бежанцаў праводзілі Беларускі нацыянальны камісарыят і беларускія секцыі РКП(б). У ліпені 1918 года ў Маскве адбыўся Усерасійскі з’езд бежанцаў з Беларусі. У складзе Наркамата па ваенных справах РСФСР  (руск.) у красавіку 1918 года створана Цэнтральная калегія па справах палонных і бежанцаў (з мая 1919 года — у Наркамаце ўнутраных спраў РСФСР  (руск.)).

Remove ads

Другая сусветная вайна

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны з Беларусі амаль 1,5 млн чалавек былі эвакуіраваны на ўсход (на бацькаўшчыну вярнуўся толькі кожны трэці). У час адступлення з акупіраваных тэрыторый нямецка-фашысцкая армія сілай зброі прымушала мясцовае насельніцтва адступаць з ёй з тэрыторый, якія займала Савецкая Армія. У выніку на тэрыторыі Беларусі былі сагнаны сотні тысяч бежанцаў з Арлоўскай, Калінінскай, Пскоўскай, Смаленскай і іншых абласцей. У выніку прымусовага вывазу фашыстамі насельніцтва з захопленых тэрыторый у Германію (з Беларусі каля 380 тыс. чал.) узнікла катэгорыя перамешчаных асоб. Пагадненнямі паміж СССР, ЗША і Англіяй (люты 1945 года), СССР і Францыяй (чэрвень 1945 года) прадугледжваліся абавязкі бакоў па аблягчэнні лесу бежанцаў і перамешчаных асоб, садзейнічанні іх рэпатрыяцыі. 3 утварэннем ААН гэтыя абавязкі паводле рэзалюцый Генеральнай Асамблеі ад 12 лютага i 15 снежня 1946 года прымалі на сябе краіны — члены ААН, створана Міжнародная арганізацыя па справах бежанцаў (у 1951 годзе заменена Управлением Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў). Былі прыняты міжнародныя канвенцыі аб статусе бежанцаў (28 чэрвеня 1951 года) і апатрыдаў (28 верасня 1954 года), пратакол аб статусе бежанца (1967), у якіх дэталёва вызначаюцца і падрабязна трактуюцца правы бежанцаў. Паводле гэтых дакументаў, дзяржава, якая прымае бежанцаў, абавязана прадаставіць ім тыя ж правы, якімі карыстаюцца іншаземцы, што жывуць на яе тэрыторыі, права выбару месца жыхарства і вольнаго перамяшчэння па краіне. Забараняецца высылка бежанцаў у краіны, з якіх яны прыехалі і дзе цярпелі ганенні (апошняя норма пашыраецца толькі на палітычных эмігрантаў). Бежанцы могуць быць высланы толькі ў выпадку асуджэння за ўчыненне асабліва цяжкага злачынства, якое пагражае бяспецы краіны. Прававое становішча бежанцаў рэгулюецца таксама нацыянальным заканадаўствам, якое распрацавана ў гэтых адносінах у дзяржавах-удзельніцах Канвенцыі аб статусе бежанцаў 1951 года. 4 мая 2001 года Рэспубліка Беларусь далучылася да Канвенцыі 1951 года аб статусе бежанцаў і Пратакола 1967 года, які датычыцца статусу бежанцаў.

Remove ads

Канец 20 стагоддзя

3 распадам СССР і ўзнікненнем міжнародных канфліктаў у былых саюзных рэспубліках Беларусь стала прытулкам для новай хвалі бежанцаў. Іх колькасць павялічваецца і за кошт грамадзян Азіі і Афрыкі, якія па розных прычынах апынуліся на Беларусі і прэтэндуюць на статус бежанца. Усяго ў Беларусь у 1992—1995 гадах прыбылі больш як 30 тысяч такіх асоб. Беларусь мае закон аб бежанцах, прыняты ў 1995 годзе. Пытаннямі бежанцаў у Беларусі займаецца спецыяльная Дзяржаўная міграцыйная служба (з 1992). Дзейнічае прадстаўніцтва Управлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў (з 1995).

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads