Віж
судовы выканаўца ў Вялікім Княстве Літоўскім да канца XVI ст., з 1551 года яго функцыі паступова пераняў возны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віж — службовая асоба ў Вялікім Княстве Літоўскім XV—XVI стст.
Да суда аглядаў прычыненыя шкоды, пашкоджанні, раны на целе; на судзе сведчыў пэўныя факты, прыводзіў да прысягі; пасля суда ўводзіў ва ўладанне нерухомасцю і іншае. За выкананне абавязкаў атрымліваў грашовую ўзнагароду ад бакоў, што судзіліся. Спачатку віжы былі «прыданымі», то-бок прызначанымі вялікім князем, панамі-радай, дзяржаўнымі ўраднікамі, напрыклад, старостамі, а таксама панамі ў сваіх маёнтках з людзей розных саслоўяў.
У 1551 годзе шляхта дамаглася права выбіраць павятовых віжаў з аселай шляхты на ўзор возных на Падляшшы. У 2-й палове XVI ст. абраных віжаў пачалі называць вознымі, а пасада «прыданых» віжаў знікла.
Remove ads
Літаратура
- Пазднякоў В. С. Віж // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 145. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads