Візма Бэлшавіца

From Wikipedia, the free encyclopedia

Візма Бэлшавіца
Remove ads

Візма Бэлшавіца, у шлюбе Элсберга (лат.: Vizma Belševica; 30 мая 1931, Рыга — 6 жніўня 2005, Рыга) — латвійская паэтэса, празаік, драматург, кінасцэнарыст, перакладчык, неаднаразовы намінант Нобелеўскай прэміі.

Хуткія факты Візма Бэлшавіца, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

З сям’і рабочых. Бацька хварэў на алкагалізм. Вырасла ў Рызе і на ферме сваякоў у Курземе. Скончыла Літаратурны інстытут імя Горкага ў Маскве (1955—1961). Сыны Клаус і Яніс — пісьменнікі. Памерла пасля доўгай хваробы.

Творчасць

Дэбютавала вершам у 1947 годзе. Першая кніга вершаў выйшла ў 1955 г., за савецкім часам вершы Бэлшавіцы жорстка цэнзураваліся. В. Бэлшавіца надоўга сышла з публічнага літаратурнага жыцця. Тым часам, кнігі яе публікаваліся ў Швецыі, Фінляндыі, Вялікабрытаніі, Францыі, ЗША і іншых краінах. Творы перакладзены на 40 моў.

Аўтар паэмы «Запіскі Індрыка Латыша на палях Лівонскай хронікі» (1971), зборнікаў паэзіі «Цяпло зямлі» (1959), «Мора палае» (1966), «Гадавыя кольцы» (1969), «Красавіцкі дождж» (1978), «Клубок матаецца» (1981), «Час жоўталісця» (1987), зборнікаў апавяданняў «Апавяданні з Кікурагса» (1965), «Няшчасце ў доме» (1979), «Разбітае сэрца на Дошцы гонару» (1997). У 1990-я апублікавала раманную аўтабіяграфічную трылогію — «Біле», «Біле жыве далей» і «Прыгожая маладосць Біле».

Апроч паэзіі, займалася перакладамі з англійскай (Шэкспір, Т. С. Эліёт), італьянскай (Дантэ), рускай (Пушкін) і ўкраінскай.

Remove ads

Прызнанне

Паводле навелы Бэлшавіцы зняты фільм «Усё з-за гэтай свавольнай Паўліны» (1979), які набыў вялікую папулярнасць у Латвіі. У 1990 годзе абрана ганаровым членам Акадэміі навукі Латвіі. Неаднаразова атрымлівала ў Латвіі і за мяжой прэстыжныя літаратурныя прэміі (прэмія Тумаса Транстромера, 1998, і інш.). Кавалер Ордэна Трох Зорак.

Беларускія пераклады

• Бэлшавіца В. Белы алень: Лірыка / Перакл. В. Сёмухі, прадм. І. Чаклы. Мн., 1985.
• Выбраная лірыка / Візма Бэлшавіца. — Мінск : Зміцер Колас, 2018. — 102, [1] с. — («Паэты планеты»).

Зноскі

1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

2. Deutsche Nationalbibliothek Record #12037529X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.

3. Deutsche Nationalbibliothek Record #12037529X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.

4. Deutsche Nationalbibliothek Record #12037529X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads