Віка касматая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ві́ка касматая, Віка азімая, Гарошак касматы[1] (Vicia villosa) — аднагадовая травяністая расліна роду гарошак сямейства бабовых.
Remove ads
Батанічнае апісанне
Сцябло кусцістае, апушанае, даўжынёй да 2 м, палягае. Кветкі сіне-фіялетавыя, чырвона-фіялетавыя ў гронках. Плод — шырокі кароткі струк.
Значэнне і выкарыстанне
Культывуецца з канца XIX ст. Кармавая расліна. Высяваецца на зялёны корм разам з азімым жытам. Пасля скошвання або страўлівання хутка адрастае і дае другі, часам трэці ўкос. Добра расце на лёгкіх супясчаных глебах.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 141. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads