Гарошак

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гарошак
Remove ads

Гарошак (Vicia) — род кветкавых раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Аднагадовыя, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны са слабым узыходным, ляжачым, зрэдку прамастойным галінастым сцяблом. Лісце парнаперыстаскладанае, з прылісткамі, вусікамі ці шчацінкамі. Кветкі адзіночныя або па 2—3 ў пазухах лісця ці ў гронкападобных суквеццях. Вяночак рознага колеру (найчасцей сіні, фіялетавы, блакітны, пурпурны, бэзавы). Плод — струк на ножцы, лінейны ці падоўжаны, шматнасенны.

Remove ads

Арэал і экалогія

Пашыраны пераважна ва ўмераных абласцях Паўночнага паўшар’я. На тэрыторыі Беларусі найбольш вядомыя гарошак валасісты (Vicia hirsuta), гарошак вузкалісты (Vicia sativa nigra), гарошак кашубскі (Vicia cassubica), гарошак мышыны (Vicia cracca), гарошак зараснікавы (Vicia dumetorum), гарошак гарохападобны (Vicia pisiformis), гарошак плотавы (Vicia sepium), гарошак лясны (Vicia sylvatica), гарошак танкалісты (Vicia tenuifolia), гарошак чатырохнасенны (Vicia tetrasperma); інтрадукаваныя гарошак буйнакветны (Vicia grandiflora), гарошак нарбонскі (Vicia narbonensis), гарошак панонскі (Vicia pannonica), гарошак пацеркападобны, або французская сачавіца (Vicia ervilia). Дзікарослыя віды трапляюцца ў лясах, на лугах, у хмызняках, уздоўж дарог, на пустках, у населеных мясцінах і як пустазелле. Да культурных відаў адносяцца віка пасяўная (Vicia sativa), віка касматая (Vicia villosa). Да роду гарошак іншы раз адносяць боб (Vicia faba).

Remove ads

Класіфікацыя

Таксанамія

Род Гарошак уваходзіць у трыбу Бабовыя (Fabeae) падсямейства Матыльковыя (Faboideae) сямейства Бабовыя (Fabaceae) парадку Бабовакветныя (Fabales).

  яшчэ 3 сямействаў
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 27 трыб
(па Сістэме APG II)
 
          каля 230 відаў
  парадак Бабовакветныя     падсямейства Матыльковыя     род
Гарошак
 
                 
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Бабовыя     трыба Бабовыя    
             
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 2 падсямействы
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 4 роды  
       

Віды

Паводле базы даных The Plant List (2013), род уключае 232 віды[2]. Некаторыя з іх:

Remove ads

Значэнне і выкарыстанне

Каштоўныя кармавыя, зернефуражныя, лекавыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны. Некаторыя віды — пустазелле.

Зноскі

  1. Vicia (англ.). The Plant List. Version 1.1. (24 жніўня 2013). Праверана 13 кастрычніка 2016.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads