Вікенцій Іосіфавіч Аўдзей

беларускі драматург From Wikipedia, the free encyclopedia

Вікенцій Іосіфавіч Аўдзей
Remove ads

Віке́нцій Іо́сіфавіч Аўдзе́й (1886, паводле іншых звестак 1891, вёска Губы Вілейскага павета — 1916) — беларускі драматург, літаратар.

Хуткія факты Вікенцій Іосіфавіч Аўдзей, Асабістыя звесткі ...

Яго п’еса «Не розумам сцяміў, а сэрцам», напісаная па-руску, надрукаваная ў часопісе «Крестьянин» у 1909 годзе, была вельмі папулярная сярод сялянства і неаднаразова ставілася беларускімі аматарскімі дружынамі ў вёсках Беларусі[1].

Remove ads

Біяграфія

Закончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю (1905), Віленскі настаўніцкі інстытут (1910). Працаваў у гарадскіх вучылішчах Вільні і Вілейкі. Удзельнік Першай сусветнай вайны, скончыў Аляксандраўскае ваеннае вучылішча  (руск.). Афіцэр расійскай імператарскай арміі: прапаршчык (1 студзеня 1916), падпаручнік (20 лістапада 1916), паручнік 207-га пяхотнага Новабаязецкага палка[2], загінуў у канцы 1916 года на руска-аўстрыйскім фронце ў Карпатах[3], па афіцыйным дакументам памёр 8 верасня 1917 года.

Remove ads

Творчасць

Thumb

Пра пачатак літаратурнай дзейнасці звестак не захавалася. Друкавацца пачаў, калі быў студэнтам настаўніцкага інстытута. У часопісе «Крестьянин» змяшчаў вершы, апавяданні, допісы. У 1909 годзе надрукаваў апавяданне «Пустэльнік у свеце», вытрыманае ў духу рэлігійнага павучання і сацыяльна-бытавую драму «Не розумам сцяміў, а сэрцам», прасякнутаю матывамі грамадскай справядлівасці, спагадай да бедных. П’еса была папулярнай, яе часта ставілі самадзейныя тэатры Заходняй Беларусі.

Remove ads

Ушанаванне памяці

На радзіме, у вёсцы Губы ўсталяваны памятны знак.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads